Categories: Люди

Браслаўчанкі Дар’я Якубовіч і Ганна Брылевіч -таленавітыя акардэаністкі

Не хавае хвалявання і радасці за сваіх выхаванак Дар’ю Якубовіч і Ганну Брылевіч педагог Браслаўскай ДШМ Алена Пятушка. Дзве яе падапечныя, якіх яна вучыць музыцы, трывала дабіваюцца поспеху.

Дар’я Якубовіч – навучэнка 4 класа ДШМ. Займацца на акардэоне пачала ў 2018 годзе, і педагог адразу ацаніла творчыя здольнасці сваёй выхаванкі. Ужо літаральна праз год яна ў складзе трыа акардэаністаў дэбютавала ў міжнародным конкурсе «Крыштальны васілёк». Затым пачаўся шэраг конкурсных мерапрыемстваў, сярод якіх былі і абласныя, і рэспубліканскага ўзроўню. Толькі за 2022 год яна паспела паўдзельнічаць у VIII Адкрытым рэгіянальным конкурсе дзіцячага мастацтва «Да сонца» і стаць лаўрэатам 3 ступені, у складзе трыа акардэаністаў заняць 3 прыступку ў творчым форуме Viva, accordi і стаць трэцяй у міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай творчасці «Палітра зорак».

І гэта толькі пачатак, упэўнена педагог. З такім стараннем і магчымасцямі дзяўчынка можа дабіцца многага. Яна і цяпер актыўна ўдзельнічае ў канцэртным жыцці школы і раёна. Акрамя таго, што Дар’я выступае сольна, яшчэ з’яўляецца ўдзельніцай трыа «НасТроение», узорнага аркестра баянаў і ансамбля лыжкароў.

Прыкладам для равеснікаў з’яўляецца і Ганна Брылевіч. Гэта абаяльная, усмешлівая і таленавітая дзяўчына, якая марыць стаць прафесіянальным музыкантам. Нездарма ж яна рыхтуецца да паступлення ў Наваполацкі музычны каледж. Ганна навучаецца музыцы з 2015 года. Пералік яе дасягненняў дастаткова вялікі, назаву толькі некаторыя: конкурс гарманістаў, акардэаністаў, баяністаў у рамках міжнароднага свята «Вішнёвы фестываль» г. Глыбокае – дыплом II ступені, VI Абласны конкурс юных вакалістаў і інструменталістаў «Мелодыі вясны» г. Віцебск – лаўрэат II ступені, I Адкрыты конкурс баяністаў і акардэаністаў Viva, accordi – лаўрэат III ступені, міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай творчасці «Палітра зорак» г. Баранавічы – 1 месца. Акрамя гэтага, Ганна прымае ўдзел ва ўсіх школьных і раённых мерапрыемствах. Яе выступленні заварожваюць. Бачна, што дзяўчына атрымлівае асалоду ад музыкі, нават па-за сцэнай перад выхадам да публікі Ганна не перастае рэпеціраваць.

Высокая працаздольнасць і дазволіла дасягнуць Ганне годных вынікаў на конкурсах. І як пераможніца заключных этапаў міжнародных, рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсаў яна стала яшчэ і ўладальніцай прэміі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. ■

admin

Recent Posts

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

4 дня ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

4 дня ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

4 дня ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

4 дня ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

4 дня ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

6 дней ago