Браслаўчанін: галасую за надзейную будучыню

Новости

З першых дзён датэрміновага галасавання не даводзіцца сядзець без справы членам камісіі па рэферэндуме на ўчастку № 6, арганізаванага на базе ВУ «Браслаўгаз», што па вул. Юбілейнай. Многія жыхары мікрараёна, якія маюць планы на нядзелю, скарысталіся магчымасцю аддаць свой голас загадзя. Нават вячэрнім часам не змяншаецца колькасць жадаючых прагаласаваць –  наадварот, яна ўзрастае. Бо калі ўдзень прыходзяць пераважна браслаўчане сталага ўзросту, то па заканчэнні працоўнага дня выканаць свой грамадзянскі абавязак завітваюць работнікі ўстаноў і арганізацый.

Не абмінуў кампанію па абнаўленні Канстытуцыі і пенсіянер Іосіф Лапінскі. Браслаўчанін адзначыў, што ва ўмовах не самай спрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі лепш прыйсці на ўчастак, калі тут не так шмат людзей, і прагаласаваць за надзейную будучыню. ■