27 лютага — рэспубліканскі рэферэндум. Што трэба ведаць

Датэрміновае галасаванне праходзіць у Беларусі па 26 лютага ўключна. Загадзя могуць прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць гэтага зрабіць у асноўны дзень правядзення рэферэндуму.

Рэферэндум праводзіцца шляхам усеагульнага, свабоднага, роўнага і тайнага галасавання. Права ўдзельнічаць у ім маюць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў. Кожны ўдзельнік рэферэндуму галасуе асабіста.

Участкі для галасавання адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Афіцыйнага пацвярджэння прычын, па якіх чалавек не можа прагаласаваць у асноўны дзень, не патрэбна. Пры сабе выбаршчыку трэба мець пашпарт. Бюлетэнь выдаецца таксама пры прад’яўленні ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), вадзіцельскіх правоў. Прагаласаваць можна і па пенсійным пасведчанні, пасведчанні інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкім білеце. Калі выбаршчык страціў пашпарт або яго выкралі, то на ўчастак яму трэба ўзяць з сабой даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна.

Няма праблем з галасаваннем і ў грамадзян з СOVID-19, якія лечацца дома. Ім трэба звярнуцца ў сваю камісію і заказаць галасаванне дома ў дзень асноўнага галасавання. Да грамадзяніна прыедуць людзі, экіпіраваныя адпаведным чынам, каб не ставіць у небяспечнае становішча членаў участковай камісіі.

Нагадаем, на рэферэндум вынесена адно пытанне: «Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?»

Паставіць сваю адзнаку ўдзельнікі рэферэндуму павінны ў адным з двух квадратаў, адпаведна «за» або «супраць». Прычым знак у адным з квадратаў можна ставіць абсалютна любы. Калі адзнака будзе пастаўлена ў двух квадратах або не пастаўлена ні ў адным, то такі бюлетэнь будзе прызнаны несапраўдным.

Рэферэндум лічыцца праведзеным, калі ў ім прынялі ўдзел больш за палову грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.

Плануецца, што недзе каля 2 – 3 гадзін ночы з нядзелі на панядзелак ужо будуць папярэднія вынікі. Ва ўсялякім выпадку, колькі выбаршчыкаў прыняло ўдзел у галасаванні, колькі прагаласавалі «за» і колькі «супраць».

«Рэферэндум – гэта вельмі сур’ёзнае грамадска-палітычнае мерапрыемства, на якое ідуць яшчэ і пэўныя сродкі. Па каштарысе на арганізацыю і правядзенне кампаніі патрачана каля Br20 млн», – расказаў старшыня ЦВК Ігар Карпенка. Ён падкрэсліў, што ўсё ж такі рэкамендаваў бы нашым грамадзянам праявіць грамадзянскую актыўнасць, прыйсці на ўчасткі для галасавання і выказаць сваё меркаванне адносна таго пытання, якое задаў Прэзідэнт у сваім указе. І ў гэтым, напэўна, сутнасць праяўлення сваёй грамадзянскасці. ■

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

2 часа ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

2 часа ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

3 часа ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

8 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

10 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

10 часов ago