Categories: Новости

Пачытайце, адкуль пайшлі назвы вёсак Опсаўскага сельсавета

Найменні, дадзеныя нашымі продкамі населеным пунктам (інакш тапонімы), практычна ніколі не бываюць выпадковымі. Праўда, іх значэнні не заўсёды лёгка раскрываюцца, бо ў назвы нашага рэгіёна ўнеслі свае адметнасці гістарычныя эпохі, значны след пакінулі і суседзі-балты. Гэтым разам мы пацікавіліся паходжаннем тапонімаў, распаўсюджаных у Опсаўскай акрузе.

На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 3 аграгарадкі, 64 вёскі і 9 хутароў. Адносна даўні час узнікнення і блізкасць да пагранічча абумовілі шэраг асаблівасцей іх назваў.

Так, побач са словамі славянскага паходжання, што суадносяцца з агульнавядомымі для нас паняццямі і рэчамі (накшталт Баравікоў, Дварышча), тут сустракаецца вялікая група тапонімаў са страчаным першасным значэннем ці запазычаных з балцкіх і фіна-ўгорскіх моў (Кякшты, Едагалі). Таксама ў іх часта назіраецца спалучэнне беларускіх і іншамоўных словаўтваральных частак (фармантаў), напрыклад, Бялусішкі, Свірналішкі, Карпішкі і інш. – аж 12 найменняў складаюцца са звыклых нам каранёў і літоўскага суфікса -ішкі. Цікавасць выклікаюць назвы вёсак, якія заканчваюцца на -ты і -на – Абалікшты, Марцабаліна: вучоныя суадносяць такія фарманты са значэннямі «возера», «штосьці мокрае, звязанае з вадой». Маюцца ў Опсаўскім рэгіёне таксама тапонімы, што ўзніклі пад уплывам польскай мовы. Іх характэрнай прыкметай з’яўляецца частка -оўшчына – Крукоўшчына, Вечароўшчына.

Пэўная частка найменняў указвае на асаблівасці геаграфічнага становішча населеных пунктаў: Дукелі можна звязаць з польскім duct, што азначае «мяжа, прасека». Відавочна, што распаўсюджанасць хваёвых лясоў выклікала з’яўленне назваў, якія маюць у сваёй аснове корань бор(Баравікі – у першапачатковым значэнні «жыхары бору», Заборнікі – «якія жывуць за борам»). Некаторыя тапонімы ўказваюць на характар рэльефу або асаблівасці навакольных земляў: Галяўшчына – на літоўскай мове gala азначае «сырое месца» ці «бязлесная, адкрытая прастора», Даўблі – ад літ. dauba («яр, роў»), Шалтэні – šaltas («халодны»), Пялькова – балт. pelke («тарфянік, балота»), Снегі – «месца, дзе вясной затрымліваецца снег». Прасочваецца таксама сувязь з жывёльным і раслінным светам: калі назвы Камароўшчына і Быкоўскія не патрабуюць тлумачэнняў, то Кемянцы суадносяцца з літ. kemelis («кмін»), Абалікшты і Абаляны – з obolys («яблык»). Надзвычай рэдкія тапонімы з рэлігійна-культавым значэннем – Пагошча (ад пагост – «могілкі»), затое вельмі распаўсюджаны так званыя патранімічныя найменні, утвораныя ад імён і прозвішчаў – Пяткунішкі, Юравічы, Якавічы і інш.

Што датычыцца назвы аграгарадка Опса, то частка -са ўказвае на яе балцкае паходжанне і мае значэнне «прыбярэжны». Але людская памяць данесла да нас і народную версію найменавання.

На месцы гэтага населенага пункта жыў некалі пан Мілановіч, які вельмі любіў хадзіць на паляванне. Аднойчы на яго напаў воўк, і выратаваўся пан толькі дзякуючы свайму сабаку. Той абараніў гаспадара ў паядынку з ваўком, даўшы магчымасць выстраліць у драпежніка, але сам не выжыў. Пан Мілановіч пахаваў сабаку недалёка ад маёнтка і паклаў камень з надпісам «О пса». Таму і паселішча потым сталі называць Опса. ■

Жанна БЯЛЬКО

Фото с сайта planetabelarus.by

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago