Categories: Новости

Змяншаюцца запасы рыбы. Пра што пісала «Браслаўская звязда» ў 1991-м

АДРАДЖАЦЬ І РАЗВІВАЦЬ РОДНУЮ МОВУ

Выканаўчы камітэт раённага Савета народных дэпутатаў зацвердзіў на сваім пасяджэнні шэраг мерапрыемстваў па рэалізацыі Закона «Аб мовах у Беларускай ССР». Яны прадугледжваюць выкананне адзінага моўнага і арфаграфічнага рэжыму ва ўстановах адукацыі, стварэнне ў іх факультатываў і гурткоў па вывучэнні роднай мовы, правядзенне абрадавых урачыстасцей. У аддзеле народнай адукацыі плануюць перавесці справаводства на беларускую мову і стварыць класы з паглыбленым яе вывучэннем у СШ № 2 і Ахрэмавецкай школе.

АБ РАДЫЯЦЫЙНАЙ АБСТАНОЎЦЫ

У красавіку супрацоўнікі радыелагічнай лабараторыі правялі 160 даследаванняў прадуктаў харчавання і вады. Правяралася прадукцыя Браслаўскага кандытарскага цэха, гароднінасушыльнага і рыбазавода, дзіцячых малочных кухняў, прадукты з асабістых падсобных гаспадарак у Карасіне, Дрысвятах, Гірэйшах, Дварышчы, Опсе, Замошшы. Усе пробы адпавядалі патрабаванням, узровень гама-фону знаходзіўся ў межах ад 7 да 13 мікрарэнтген у гадзіну.

ЧАМУ БЯДНЕЕ БЛАКІТНАЯ НІВА

Аналіз дзейнасці Браслаўскага рыбазавода за 4 гады сведчыць, што запасы рыбы змяншаюцца, асабліва каштоўных яе парод. Сярэдні гадавы ўлоў складае 2 214 цэнтнераў, ці 9 кг з гектара воднай паверхні (сярэднерэспубліканскі – 12 – 14 кг). Крайне бедны відавы склад рыбы: пераважае плотка – да 59,5 %, ляшча трапляецца 13,8 %, шчупака і вугра – 5,3 %, сазана і ліня – 2,7 %. А пра ракаў на Браслаўшчыне ўжо і размовы не вядуць. Прыйшла пара ўзняць на больш якасную ступень справу зарыблення ды больш пільна сачыць за выкананнем правіл рыбалоўства.

АДКРЫЛАСЯ ЦЫРУЛЬНЯ

Напярэдадні Дня Перамогі ў старой частцы горада, у былым памяшканні комплекснага прыёмнага пункта РКБА, што па вул. Ленінскай, адкрылася новая цырульня. Дзесяцігоддзямі жыхары гэтага раёна, каб пагаліцца, пастрыгчыся, зрабіць прычоску, вымушаны былі дабірацца на супрацьлеглы бок райцэнтра. Што і казаць – нязручна. Цяпер жа, дзякуючы клопатам кіраўніцтва райбыткамбіната пра пашырэнне сферы паслуг у горадзе, адной праблемай стала менш.

ВЕСТКІ З КАЛГАСА «МАЯК»

– Днямі парткам арганізаваў сустрэчу хлебаробаў з самадзейнымі артыстамі непасрэдна ў полі, дзе працуюць у веснавы прыпар людзі.

– Мець сваю музычную школу вырашылі працаўнікі гаспадаркі. Пад яе выдзелены будынак, дзе ідзе рамонт, прыдбана ўжо і першая партыя музычных інструментаў (для духавога аркестра).

– Нядаўна партыйная арганізацыя калгаса павялічылася на трох чалавек, якія вырашылі ў гэты няпросты час звязаць свой лёс з партыяй.

«ЁСЦЬ ЯШЧЭ ПОРАХ У ПАРАХАЎНІЦАХ»

Менавіта так гаварылі браслаўчане, разыходзячыся з Дома культуры пасля канцэрту. Ён стаў своеасаблівым падвядзеннем вынікаў раённага агляду мастацкай самадзейнасці на сяле, а таму на сцэну трапілі лепшыя ўдзельнікі народнай творчасці. Але на фоне сапраўды выдатных выступленняў засмучае адна акалічнасць: сярод выканаўцаў няма новых імёнаў. Каму ветэраны перададуць добрыя традыцыі самадзейнага мастацтва? Час ужо работнікам культуры і райкаму камсамола прыдумаць штосьці цікавае, нестандартнае, каб абудзіць у моладзі прагу да творчасці.

ПАСЯДЖЭННЕ РАБОЧАЙ ГРУПЫ

Адбылося чарговае пасяджэнне членаў групы па падрыхтоўцы кнігі «Памяць». Яе ўдзельнікі прааналізавалі работу па складанні спісаў загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны браслаўчан, а таксама дэталёва разабралі структуру выдання. Яна будзе ўключаць у сябе 600 старонак, ілюстраваных больш як шасцюстамі здымкамі. Пачнецца гістарычна-дакументальная хроніка расказам пра Браслаўшчыну, яе краявіды, помнікі, далей плануюцца гістарычныя этапы, прадугледжаны паказ краязнаўства, культуры і сённяшняга жыцця раёна.

ДЗЕНЬ СПОРТУ

Май насычаны самымі рознымі мерапрыемствамі. Вось і нядаўна мінуў адзін са святочных дзён для вучняў: 19 мая – дзень нараджэння піянерскай арганізацыі. Раней гэта было палітычнае мерапрыемства, насычанае рапартамі, заклікамі, абяцаннямі, якое не вельмі захапляла саміх дзяцей. Таму сёлета ў Відзы-Лаўчынскай школе адмовіліся ад старой традыцыі і, вырашыўшы, што актыўны адпачынак больш цікавы і карысны, правялі вясёлае спартыўнае свята. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

17 часов ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

18 часов ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

18 часов ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

19 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

19 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

20 часов ago