Categories: Новости

Браслаўчанка перамагла ў міжнародным вакальным конкурсе

Дыплом першай ступені атрымала за ўдзел у міжнародным конкурсе «Белавежская зорка» салістка ўзорнай студыі эстраднай песні Відзаўскага гарпасялковага Дома культуры Ева Бэйнар.

Мнагажанравы фестываль-конкурс праходзіць у Брэсце ўжо не першы год. Удзельнічаюць у ім жыхары не толькі нашай краіны, але і замежжа. Па традыцыі ён заканчваецца гала-канцэртам у гэтым абласным горадзе, а фіналісты ў дадатак наведваюць Белавежскую пушчу. За гады свайго існавання конкурс стаў папулярным і запатрабаваным, тым не менш гэтым разам арганізатары вырашылі праводзіць яго дыстанцыйна.

Прадстаўніца Браслаўшчыны, вучаніца Опсаўскай школы і выхаванка студыі «Фартуна» Відзаўскага ГДК Ева Бэйнар удзельнічала ў намінацыі «Вакальная творчасць», дзе канкурэнцыю ёй саставілі яшчэ 24 канкурсанты.

– Ева – таленавітая дзяўчынка і не першы год займаецца ў нас. Некалькі разоў на тыдзень прыязджае з Опсы ў Відзы, каб развіваць свае здольнасці, – кажа дырэктар установы культуры Ганна Павініч. – Акрамя таго, што яна пастаянная ўдзельніца ўсіх нашых мерапрыемстваў, да таго ж спрабуе свае сілы ў конкурсах, становіцца іх дыпламанткай. Несумненна, дзяўчына вельмі старанная. У яе рэпертуары – песні рознай складанасці і характару. Цяпер, напрыклад, самастойна вывучае карэйскую мову і нават развучыла песню на ёй. Мы задаволены чарговай перамогай у творчым жыцці Евы, а таксама ўдзячны яе бацькам, якія адгукаюцца на нашы прапановы і падтрымліваюць іх.

Г. Павініч адзначае: хоць конкурс быў дыстанцыйным, аднак яго ўдзельнікі мелі магчымасць паглядзець выступленні іншых канкурсантаў. Акрамя таго, падвядзенне вынікаў праходзіла ў фармаце прамога эфіру, што таксама было дастаткова хвалюючым момантам. Дыплом конкурсу «Белавежская зорка» папоўніў скарбонку дасягненняў таленавітай дзяўчынкі. Узнагароду фестывалю ад арганізатараў за асабісты ўклад у культурнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення таксама атрымала і Ганна Павініч, якая ўжо падрыхтавала не аднаго здольнага саліста-вакаліста. ■

 

Алена НАБЕЕВА

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

8 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

11 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

12 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

12 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

13 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

13 часов ago