Выступае за развіццё рэгіёнаў. Васіль Радчанка — дэлегат на VI Усебеларускі сход

Адным з дэлегатаў на агульнанацыянальны форум ад Браслаўскага раёна абраны Васіль Радчанка. Ён кіруе філіялам «Віцебскаблдарбуд» з 2013года. На вакантную пасаду яго назначылі невыпадкова, бо 27 гадоў ён як галоўны інжынер ДРБУ-142 паспяхова арганізоўваў бяспеку руху на дарогах мясцовага значэння.

В. Радчанка – ураджэнец Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Але ўся яго працоўная біяграфія да сённяшняга часу прайшла на Браслаўшчыне, якая стала для яго другой малой радзімай. Пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці «гідратэхнік» ён атрымаў размеркаванне на браслаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Тры гады як майстар ён кіраваў асушэннем мясцовых земляў, прайшоў тэрміновую ваенную службу намеснікам камандзіра роты аўтамабільнага батальёна пад Бранскам, перайшоў у дарожную арганізацыю, ажаніўся і цалкам пусціў карані на браслаўскай зямлі.

На тэрыторыі раёна ДРБУ-142 абслугоўвае цяпер 874 км мясцовых дарог з гравійным, асфальтабетонным пакрыццём, у тым ліку і звыш 250 км грунтовых, на шляху якіх знаходзяцца 39 мастоў і 784 водапрапускныя трубы агульнай працягласцю амаль 11 км. Зона адказнасці для калектыву ў колькасці каля 60 чалавек сур’ёзная. Працэс аптымізацыі кадраў, штогадовага скарачэння бюджэтных асігнаванняў на догляд дарог не мінуў і мясцовы дарожны філіял, але шматгадовы вопыт праблемных сітуацый на пэўных дарожных участках дапамагае кіраўніку аптымальна распараджацца тэхнікай і палівам, каб напрамкі руху не заставаліся непраезднымі пасля сюрпрызаў надвор’я на працяглы час. Нездарма за плённую працу Васіль Радчанка заахвочаны ганаровымі граматамі райвыканкама, аблвыканкама, Міністэрства транспарту і камунікацый, узнагароджаны ён і нагрудным знакам дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый «Ганаровы дарожнік Беларусі» другой ступені.

Па выніках аглядаў-конкурсаў сярод філіялаў КУП «Віцебскаблдарбуд» ДРБУ-142 неаднаразова займала прызавыя месцы. У намінацыі «Вытворчая дзейнасць» браслаўскія дарожнікі атрымалі і летась трэцяе месца. Пры гэтым Васіль Радчанка ўпэўнены, што галоўны на дарозе чалавек, які ў любых пагодных умовах упраўляе на трасе тэхнікай. Яна ў арганізацыі далёка не новая, але працуе дзякуючы сумесным намаганням усяго калектыву.

Акрамя службовых абавязкаў, Васіль Радчанка вядомы ў горадзе і як грамадскі дзеяч. Другі раз запар выбаршчыкі па Браслаўскай выбарчай акрузе № 10 аддалі за яго свае галасы падчас выбараў у дэпутаты раённага Савета. Погляды дэпутата наконт далейшых напрамкаў развіцця рэспублікі і асобных яго рэгіёнаў падзяляе нямала браслаўчан, таму дэпутаты райсавета аказалі В. Радчанку высокі давер і абралі яго дэлегатам на шосты Усебеларускі народны сход.

 

Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

 

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

15 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

15 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

16 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

16 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

19 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

20 часов ago