Categories: Деньги

Восеньскія работы на палях Браслаўшчыны заканчваюцца абмалотам кукурузы на зерне

Восеньскія работы на палях заканчваюцца ў тым ліку і абмалотам кукурузы на зерне. СВК «Маяк Браслаўскі» тры гады таму назад даказаў, што і на Браслаўшчыне магчыма не толькі вырасціць добры ўраджай кукурузы, а і дачакацца яе выспявання, каб атрымаць зерне.

Па прыкладзе «Маяка» некаторыя іншыя гаспадаркі таксама паспрабавалі пасеяць каралеву палёў на большай плошчы, каб пасля абмалаціць. У мінулым годзе, напрыклад, гэта атрымалася ў «Слабодцыагра». Сёлета многія разлічвалі павялічыць вал збожжавых культур за кошт кукурузы, але аказалася, што не ўсё так проста.

Па-першае, падвяло надвор’е і кукурузнае зерне вельмі спазнілася з тэрмінам паспявання. Па-другое, убіраць «каралеву» актыўна «дапамагалі» дзікі, таму многія кіраўнікі вырашылі лепш паспяшыць і запасціся сакавітым кормам з яе, чым дарма скарміць дзікай жывёле.

А вось «Маяк Браслаўскі» і сёлета ўсё ж дачакаўся выспявання кукурузных пачаткаў. Усяго тут пакінулі для абмалоту 350 га. На раніцу панядзелка заставалася толькі 150 га. Уборка вядзецца двума камбайнамі, якія пакуль намалацілі 1 801 тону зерня пры сярэдняй ураджайнасці 85 цэнтнераў з гектара. Як расказала галоўны аграном гаспадаркі Валянціна Таўкінь, уборка кукурузы праводзіцца выбарачна, па меры яе выспявання, таму некаторыя палі з высокай ураджайнасцю яшчэ чакаюць свайго часу. І хоць да 110 ц/га, як летась, хутчэй за ўсё, «маякоўцы» не дацягнуць, але для гэтага года і такая ўраджайнасць – неблагі вынік.

Не апусцілі рукі сёлета і ў «Слабодцы-агра». Тут абмалацілі 40 гектараў кукурузы, з якіх у свіран засыпалі 130,6 тоны зерня пры ўраджайнасці 32,7 ц/га.

Больш у раёне ніхто ў гэтым годзе не дачакаўся паспявання «каралеўскага» зерня. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago