Напэўна, ніводны чалавек, які бываў на фермах сельгасарганізацый нашага раёна, не будзе спрачацца з тым, што ў СВК «Маяк Браслаўскі» яны ўсе ўзорныя. Кіраўніцтва гаспадаркі імкнецца стварыць максімальна камфортныя ўмовы як для працы работнікаў, так і для вырошчвання прадукцыйнага статка. Тут упэўнены: малако ў каровы не толькі на языку — яно складаецца са шматлікіх акалічнасцей, адна з іх — камфорт

Тры гады таму назад «маякоўцы» вырашылі аднавіць памяшканні для вырошчвання жывёлы. Сваімі сіламі і за адносна невялікую суму адна за адной у гаспадарцы сталі з’яўляцца абноўленыя фермы. Так за тры гады тут пабудавалі тры новыя сучасныя будынкі для ўтрымання жывёлы. Мала таго, што такая «абноўка» вывела жывёлагадоўлю гаспадаркі на новы ўзровень, з гэтага пачалося і пахаванне старых ферм, якія сталі прыносіць шкоду прыродзе ды і проста мелі непрывабны выгляд.

Першы будынак узвялі на далёкаўскіх землях у 2018 годзе. У светлым памяшканні з добра прадуманай вентыляцыйнай сістэмай і вялікай выгульнай пляцоўкай, зручным кармавым сталом сёння адначасова гадуецца 250 цёлак. А абслугоўваюць іх усяго два работнікі: загадчыца фермы Таццяна Скур’ят і жывёлавод Сяргей Лібік.

Яны расказалі, што рады прадастаўленай кіраўніцтвам гаспадаркі магчымасці працаваць у такіх умовах.

І на самай справе, будынак новы, прыгожы, усё прадумана не толькі для камфорту жывёлы, а і для работнікаў фермы. Напрыклад, цёплае і ўтульнае памяшканне для адпачынку з усім неабходным. Раздача кармоў і выдаленне гною праводзіцца механізаваным спосабам, пад’езд да фермы заасфальтаваны: так не наносіцца шмат бруду ў памяшканне з жывёлай. На ферме заўсёды пануе чысціня і парадак, а сытая жывёла добра прыбаўляе ў вазе і дзякуе гаспадарам малаком. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ
admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

1 день ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

1 день ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

1 день ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

1 день ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

1 день ago