Categories: Деньги

Гаспадаркі Браслаўшчыны прыступілі да сяўбы збожжавых культур

Напэўна, ні адзін аграрый на Браслаўшчыне не сумняваецца ў важнасці восеньскай сяўбы. У любым з сельгаспрадпрыемстваў без прамаруджвання адкажуць, што найбольшы ўраджай на нашых землях атрымліваюць хлебаробы менавіта з азімых культур. Таму першпачатковая задача — засеяць запланаваныя землі.

Як расказаў начальнік райсельгасхарча Мікалай Бараноўскі, сёлета ў раёне трэба засеяць 14 200 га плошчаў. У гэтым годзе сяўба азімых пачалася позна. Па-першае, зацягнулі ўборачную кампанію, а па-другое, ёсць пэўныя праблемы з падрыхтоўкай глебы да сяўбы: недастаткова тэхнікі і людзей, якія маглі б працаваць на ёй, на ўсіх работах задзейнічаны адны і тыя ж механізатары. У першую чаргу ў зямлю паклалі насенне крыжакветных культур: рапсу, сурэпіцы. Аднак з запланаваных 2 600 га засеялі толькі 1 400.

Цяпер на парадку дня сяўба збожжавых і зернебабовых культур. Іх клін у раёне павінен скласці 11 600 га. Гэта пры ўмове спрыяльнага надвор’я і максімальна хуткай рабоце аграрыяў. На раніцу панядзелка да сяўбы збожжавых прыступілі абсалютна ўсе гаспадаркі Браслаўшчыны. Найбольш актыўна робяць гэта ў «Маяку Браслаўскім» (засеяна 377 га), «Агравідзах» (274 га) і «Друйскім» (154 га). Усяго сельгаспрадпрыемствы засеялі 1 094 га, што складае 9,6 % ад плана.

М. Бараноўскі кажа, што кіраўнікі гаспадарак павінны добра ведаць, што сяўба азімых культур патрабуе строгага выканання тэхрэгламенту, мае сваю чарговасць: ячмень, пшаніца, трыцікале і толькі пасля жыта — самая адаптаваная культура, якую можна высяваць апошняй. Не трэба забывацца і пра тэрміны: калі зацягнуць сяўбу і пакласці насенне ў мёрзлую глебу, яно не прарасце, выкідаць жа грошы на вецер мы не маем права. А гэта не толькі насенны матэрыял, але і праца машын на палях, заробак механізатараў і гэтак далей.

Таму варта задзейнічаць усе магчымыя рэсурсы і граматна арганізаваць работу па падрыхтоўцы глебы і сяўбе, магчыма, у дзве змены. Пакуль восень не задажджыла, трэба максімальна выкарыстаць час з карысцю. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago