У Браслаўскім раёне праходзяць сустрэчы улады з працоўнымі калектывамі

Новости
На Браслаўшчыне працягваюцца традыцыйныя сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі.

На мінулым тыдні, напрыклад, інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Баданіным сустракалася з работнікамі дзіцячага сада № 3.

Галоўнай тэмай размовы стала добраўпарадкаванне. Пра зробленае і запланаванае расказаў кіраўнік раёна.

Таксама ў пераліку найважнейшых пытанняў — падтрыманне законнасці і правапарадку і, вядома, бягучая палітычная кампанія. Па гэтых тэмах гутарку вялі пракурор раёна Юрый Кезік і намеснік старшыні райвыканкама Вольга Вялічка.

Супрацоўнікі ўстановы ў сваю чаргу мелі магчымасць задаць гасцям хвалюючыя іх пытанні. ■

Вячаслав КАЛАДЫНСКІ