Categories: Деньги

У Браслаўскім раёне выраслі надоі на карову

Міністэрства сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання падвяло вынікі работы жывёлагадоўчай галіны за студзень — сакавік 2020 года.

У вытворчасці малака ў цэлым па рэспубліцы за ўзгаданы перыяд захавалася ранейшая тэндэнцыя: лідары зноў прыбаўлялі, аўтсайдары мінусавалі. Праўда, наш раён у першым квартале стаў выключэннем з агульнай карціны.

За апошнія тры гады ў малочнай галіне склалася не надта прыгожая сітуацыя, калі першыя месяцы года нашы жывёлаводы ўвогуле зніжалі і зніжалі надоі. Дык вось сёлета сярэдні надой на карову ўрэшце вырас: прыбаўка склала 12 кілаграмаў. Цяпер жа, калі дойны статак перайшоў на зялёныя кармы, можна спадзявацца, што гэтая тэндэнцыя захаваецца, тым больш што пашавы перыяд мы пачалі з рэгулярных прыбавак сярэднясутачных надояў. Так, напрыклад, з 5 мая за дваццаць дзён сярэднясутачны надой па раёне ўзрос на 1,57 кг і склаў 8,49 кг. Безумоўна, найбольшая прыбаўка малака з выхадам на пашу атрымалася ў тых, хто ў хляве даіў мала. Значна прыбавілі КУСП «Браслаўскі» (+2,52), «Відзаўскі» (+2,43 кг), ААТ «Бярозавы край» (+1,81 кг). Мізэрна мала — крыху больш за 4 кг ад каровы — па сённяшні дзень дояць толькі ў «Мяжанах» і «Слабодцы-агра». «Маяк Браслаўскі» набліжае сярэднясутачны надой да 22 кілаграмаў.

Калі ж перайсці на мову лічбаў, то ў першым квартале вытворчасць малака ў рэспубліцы выглядае наступным чынам:

– ад кожнай каровы надоена па 1 270 кілаграмаў, а валавая вытворчасць вырасла на 6,1 % (1 796 039);

– у Віцебскай вобласці сярэдні надой узрос на 56 кг і склаў 910 кг, валавая прыбаўка дасягнула 6,2 %;

– Браслаўшчына з надоем у 603 кілаграмы размясцілася на 109 месцы са 118. А вось валавая вытворчасць прадукта знізілася аж на 8 %: за тры месяцы ад грамадскага статка было надоена 4 269 тон малака. Асноўная прычына — скарачэнне дойнага пагалоўя. Нагнаць жа страчанае можна за кошт росту яго прадукцыйнасці. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.
admin

Recent Posts

Второклассница из Браславского района стала победительницей республиканского творческого конкурса от МВД

Инициатива Министерства внутренних дел была направлена на популяризацию основ безопасности в повседневной жизни. Ее организаторы…

22 часа ago

Шесть пляжей и восемь мест отдыха у воды откроют в этом сезоне в Браславском районе

В Браславском районе в этом сезоне будут открыты шесть пляжей (с возможностью купания) и восемь…

22 часа ago

В Браславе на улице Ленинской продолжается строительство тротуара

Улица Ленинская – одна из самых старых в городе Браславе. По причине давности застройки она…

22 часа ago

Областная санитарная служба: с диагнозом «ВИЧ-инфекция» живут более 25 тысяч белорусов

Международный день памяти людей, умерших от СПИДа (19 мая 2024 года – третье воскресенье мая)…

22 часа ago

Браславчане завоевали ряд наград на областном фестивале «Театральная весна-2024»

Состоялся областной фестиваль «Театральная весна-2024», посвященный 80-летию освобождения Республики Беларусь от немецкофашистских захватчиков. Творческие коллективы…

22 часа ago

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

3 дня ago