«Браслаўшчына скрозь дзесяцігоддзі». Вялікая будоўля (1970-я гады)

У 70-я гады эканоміка Беларусі, як і ў цэлым СССР, пачала зніжаць тэмпы росту, нарастаў крызіс савецкай сістэмы. Менавіта ў гэты перыяд у паўсядзённым ужытку пачалі гучаць такія словы, як дэфіцыт і блат. Але сітуацыя была яшчэ не настолькі крытычнай, як у 80-я гады. У многім дзякуючы буму на чорнае золата Савецкі Саюз укладваў вялізныя сродкі ў новае будаўніцтва ва ўсіх галінах дзейнасці. Яскрава гэты працэс прасочваецца і ў гісторыі Браслаўскага раёна.

У пачатку 70-х на нашы землі прыйшла вялікая меліярацыя. Створанае ў 1968 г. меліярацыйнае прадпрыемства ў выглядзе ўчастка Мёрскага будаўніча-мантажнага ўпраўлення праз два гады перарасло ў паўнапраўную арганізацыю. І мясцовыя меліяратары ў так званую эпоху застою пабудавалі на Браслаўшчыне ў 70-я гады 16 буйных меліярацыйных сістэм на плошчы 7,5 тыс. га і ў 80-я — 30 больш дробных на плошчы 8,7 тыс. га, што, безумоўна, паспрыяла нарошчванню аб’ёмаў сельгаспрадукцыі.

Напрыканцы 70-х здадзена ў эксплуатацыю першая чарга свінагадоўчага комплексу, дзе напачатку вырошчвалася 5 тыс. свіней. Ледзь не кожны год будаўнікі радавалі навучэнцаў новымі школьнымі памяшканнямі: у сучасныя будынкі пераехалі Далёкаўская СШ (1972 г.), Замошская БШ (1973 г.), Опсаўская СШ (1975 г.), Друйская СШ (1977 г.), Мількаўская СШ (1978 г.), Плюская СШ (1979 г.), расчынілі дзверы дашкольныя ўстановы ў Карасіне (1975 г.), Пагошчы (1976 г.) і ў браслаўскім яслях-садзе № 1 (1977 г.). Клубныя ўстановы папоўніліся новым Домам культуры ў райцэнтры. Гэтым часам узведзены таксама дадатковыя памяшканні для прамкамбіната, уступіла ў строй першая чарга льнозавода.

Пачатак сямідзясятых знамянальны і такой падзеяй, як усплёск колькасці насельніцтва: у 1970 г. у раёне налічвалася 49 600 чалавек, калі сёння на Браслаўшчыне толькі 25 тыс. жыхароў. І ў гэты перыяд часу для патрэб мясцовага насельніцтва будавалі шмат жылля: з 35 шматкватэрных дамоў, якія цяпер абслугоўвае «Браслаў-камунальнік» у Браславе, Ахрэмаўцах, Опсе і Відзах, 27 былі ўзведзены менавіта ў 70-я гады, а жыллё, пабудаванае сельгаспрадпрыемствамі для калгаснікаў, і падлічыць складана.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

8 минут ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

21 минута ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

2 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

3 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

3 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

3 часа ago