Камунальнікі: дэфекты, якія былі дапушчаны падчас капрамонту дамоў, ліквідуе генпадрадчык

Летась будаўнікі з розных рэгіёнаў вобласці выканалі ў Браславе сапраўды маштабныя работы, у тым ліку правялі капітальны рамонт 17 шматкватэрных дамоў, на што было з бюджэту выдзелена 3,4 млн рублёў. Дадзеныя сродкі цалкам асвоены. Але жыхары некаторых з гэтых дамоў яшчэ і сёння скардзяцца на неліквідаваныя дэфекты, дапушчаныя падчас рамонтных работ, дваровыя праезды з ямамі.

Падчас капрамонту жылля была ўстаноўлена неабходнасць правядзення дадатковых работ, не прадугледжаных праектам, для выканання якіх патрабавалася ўзгадненне з адпаведнымі арганізацыямі і, вядома ж, пэўны час. Таму тэрміны завяршэння капітальнага рамонту былі перанесены.

У адпаведнасці з дагаворам будаўнічага падраду паміж «Браслаў-камунальнікам» і наваполацкім КУП «Жыллёва-рамонтная эксплуатацыйная арганізацыя» (генеральны падрадчык) гарантыйны тэрмін на выкананыя работы складае 5 гадоў. Таму дэфекты, выяўленыя ў гэты перыяд, ліквідуе сваімі сіламі і за свой кошт генпадрадчык.

Цяпер, напрыклад, «Браслаў-камунальнік» сумесна з генпадраднай арганізацыяй займаюцца аднаўленнем пашкоджанай апрацоўкі сцен пад’ездаў пасля завяршэння электрамантажу, ліквідацыяй дэфектаў.

Што тычыцца правядзення работ па добраўпарадкаванні тэрыторый каля шматкватэрных дамоў, дзе праведзены капрамонт, то ў адпаведнасці з п. 4 Пастановы № 324 у пералік работ яны не ўключаны.

Пры ўзнікненні якіх-небудзь пытанняў адносна жылых дамоў, дзе ў 2019 годзе праходзіў капітальны рамонт, «Браслаў-камунальнік» прапануе звяртацца па наступных нумарах тэлефонаў: 60-4-24, 31-3-76. ■

Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

11 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

15 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

16 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

16 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

16 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

17 часов ago