Categories: Люди

Юрысконсульт ЦРБ: «Нават скрупулёзная і адказная работа можа прыносіць задавальненне»

Першы дзень зімы традыцыйна супадае са святам усіх юрыстаў, незалежна ад профілю і сферы дзейнасці. Іх роля значная як у жыцці ўсёй краіны, так і ў рабоце асобных прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама ў фарміраванні прававой культуры ў грамадстве.

Адзін з прадстаўнікоў гэтай прафесіі — юрысконсульт, які вядзе прававую абарону сваёй арганізацыі і сочыць за тым, каб яе дзеянні вяліся ў адпаведнасці з законам.

Амаль сем гадоў усе бягучыя справы раённай цэнтральнай бальніцы курыруе юрысконсульт Ганна Цітовіч, і за гэты час яна зарэкамендавала сябе граматным і адказным спецыялістам.

Кола яе абавязкаў вельмі шырокае: захоўваць законнасць у дзейнасці ўстановы аховы здароўя, забяспечваць прававую абарону яе інтарэсаў, састаўляць разнастайныя дагаворы, праводзіць дзяржаўныя закупкі. І нават галоўны ўрач не падпіша ніводнага дакумента без узгаднення з юрысконсультам. Таму пасада гэта вельмі адказная.

— Многія лічаць, што такая прафесія складаная і сухая, — кажа Ганна, — але гэта не так. Безумоўна, яна патрабуе асаблівай увагі, карпатлівасці і грунтоўных ведаў у заканадаўстве, умення весці перамовы і тактычна адстойваць свае інтарэсы. Затое колькі задавальнення ў рабоце прыносіць паспяховае вырашэнне праблемы!

Па словах кіраўніцтва ЦРБ, да рашэння штодзённых юрыдычных задач Г. Цітовіч заўсёды падыходзіць з поўнай самааддачай, дэталёва і кампетэнтна. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

1 день ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago