Categories: Деньги

У месяц з Браслаўскага цэху па вытворчасці сыру адгружаецца да 300 тон гатовай прадукцыі

Вялізныя калідоры памяшкання складу ўздоўж і ўпоперак да самага верху застаўлены паддонамі з упакоўкамі гатовай прадукцыі. Тут і розныя віды сыру, смятана, крэм тварожны — словам, усё, што вырабляе цэх. У месяц з Браслаўскага цэху па вытворчасці сыру адгружаецца да 300 тон гатовай прадукцыі.

Такія аб’ёмы вытворчасці кладуцца на плечы ўсіх супрацоўнікаў цэха — ад вадзіцеляў да ўпакоўшчыкаў. Не выключэнне і кладаўшчык. Такую важную і матэрыяльна адказную пасаду на прадпрыемстве ўжо некалькі гадоў запар займае Леакадзія Вайтанец. Вылучыць хвілінку для размовы кладаўшчыку цяжка: загрузка і адпраўка машын з таварам па маршруце, у тым ліку і на экспарт, ідзе рэрулярна.

Хуткасць Леакадзіі Чаславаўны, безумоўна, падкупляе, ды лёгкай прафесію кладаўшчыка зусім не назавеш. На склад гатовая прадукцыя паступае адразу з цэха. Пераважна сыр трэба прыняць, зверыць вагу, вызначыць для новага паступлення патрэбнае месца. Каробкі растаўляюцца па відах сыру (іх ў цэху вырабляюць амаль 40), якасці, прызначэнні і іншых прыкметах, вядомых толькі кладаўшчыку. У сваім «царстве» Л. Вайтанец арыентуецца літаральна з закрытымі вачыма: на раз-два можа сказаць, што і дзе захоўваецца, і хутка сфарміраваць чарговую заяўку. Арганізацыя адгрузкі і захоўвання прадукцыі ў адпаведнасці з яе свойствамі, стандартамі і тэхнічнымі ўмовамі, кантроль за тэрмінамі годнасці, тэмпературным рэжымам — таксама абавязкі кладаўшчыка. Акрамя таго, штодзень перад адгрузкай чарговай партыі трэба разам з лабарантам праверыць санітарны стан аўтатранспарту і дакументаў на дазвол перавозкі малочнай прадукцыі. Выпісваць таваратранспартныя накладныя, весці дакладны ўлік і афармляць дакументацыю — паспець трэба ўсюды і не адхіліцца ад графіка ні на хвіліну. Тут стане горача нават у такім прахалодным месцы, як склад.

— Працаваць няпроста, — дзеліцца Леакадзія Чаславаўна, — але мне падабаецца. У нашай справе на першым месцы пануе дакладнасць. Важна не пераблытаць ні віды сыру, ні заяўкі, ні пункт пастаўкі. Асартымент жа прадукцыі багаты, геаграфія — шырокая: уся Беларусь і расійскія гарады. Калегі дадаюць услед, што яна такая адна — лепшая, аператыўна спраўляецца з мноствам задач, а вытрымаць такі рытм можа далёка не кожны: пасада другога кладаўшчыка вельмі часта бывае вакантнай. Адказная і добрасумленная, Л. Вайтанец ніколі не адмовіць у падмене, пастаянна перадае набыты вопыт маладым супрацоўнікам. ■

Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

58 минут ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 час ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 часа ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 часа ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

2 часа ago

В Браславском районе активно приводят в порядок воинские захоронения

В преддверии Дня Победы на особом контроле порядок и чистота около памятников и мемориалов. Коллективы…

2 часа ago