Ці ўпрыгожвае астравок зеляніны гарадскі пляж? Разважанні

Главное
Цэнтральны пляж Браслава, што на Дрывятах, трывала ўваходзіць у пералік найлепшых месцаў для летняга адпачынку ў раёне і лічыцца ці не найбуйнейшым у Беларусі. А маштабнае добраўпарадкаванне, якое тут ідзе сёлета, зробіць месца яшчэ больш прывабным і для турыстаў, і для саміх браслаўчан.

Але ёсць у гэтай бочцы мёду лыжка дзёгцю. Гаворка ідзе пра астравок «прыроды» пасярод акультуранай прасторы — участак прыбярэжнай расліннасці, які дзеліць пляж літаральна на дзве палавіны: левую і правую, усходнюю і заходнюю ці, калі хочаце, бліжнюю і дальнюю.

Гэтая пляма існуе тут з той пары, калі ў канцы 2000-х праводзілася паглыбленне акваторыі Дрывят. Відаць, не даглядзелі — так і засталося.

Магчыма, некаму такая карціна і падабаецца, але падаецца, што пляж павінен быць цэльным і акуратным, без участкаў, падобных на балота. Да таго ж у гэтай зеляніне могуць хавацца птушкі, якія, з пункту гледжання санітарыі, не самыя жаданыя госці ў месцы масавага адпачынку людзей.

Дык, можа, пад маркай усеагульнага добраўпарадкавання варта звярнуць увагу і на гэты аспект, тым больш што тэхніка працуе зусім побач? ■

Тэкст і фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.