Пра што пісала «Браслаўская звязда» 45 гадоў таму назад (май 1974-га)

ПРАЗ ДВА ГАДЫ

Мінула два гады з таго часу, як 29 мая 1972 г. Генеральны сакратар ЦК КПСС Л. І. Брэжнеў і Прэзідэнт ЗША Р. Ніксан падпісалі ў Маскве дакумент «Асновы ўзаемаадносін паміж Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Злучанымі Штатамі Амерыкі». За гэты час былі заключаны шматлікія пагадненні аб супрацоўніцтве, якія ахопліваюць цяпер самыя розныя галіны — ад прастораў сусветнага акіяна да глыбінь космасу. Трэба назаўсёды выключыць магчымасць вяртання да «халоднай вайны».

ВЕЧНА БУДУЦЬ ЖЫЦЬ У ПАМЯЦІ НАРОДНАЙ

Здалёк бачна белая скульптура засмучанай жанчыны ў абрамленні дрэў. Гэты помнік узведзены на сродкі калгаса «Партызан» напярэдадні свята Перамогі на месцы 23 двароў сялян і пахавання 96 ні ў чым не вінаватых ахвяр, сярод якіх 30 дзяцей. На мармуровай пліце высечаны літары: «Памяці нескароных жыхароў вёскі Рэпаўшчына, жывымі спаленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў снежні 1942 года». Дзясяткі вянкоў і букетаў усклалі людзі да падножжа помніка.

ТУТ СЕЛЬСКАЙ ГВАРДЫІ РЫХТУЮЦЬ ПАПАЎНЕННЕ

Ужо 20 гадоў Відзаўскае сельскае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча рыхтуе кадры механізатараў сельскагаспадарчай вытворчасці для калгасаў і саўгасаў раёна і вобласці. Цяпер тут 13 вучэбных класаў і 6 лабараторый, аснашчаных сучаснымі сродкамі навучання — кіна- і дыяпраектарамі, тэлевізарамі, павялічыўся парк сельскагаспадарчай тэхнікі навейшых марак. За гэты час са сцен вучылішча выйшлі звыш 10 тыс. выпускнікоў, больш за 500 чалавек камандзіравала СПТВ для работы на цалінных землях.

ШКОЛЬНЫ МУЗЕЙ

Шмат карысных спраў на рахунку чырвоных следапытаў браслаўскай сярэдняй школы імя А. М. Жданава. Пад кіраўніцтвам А. Ю. Гарэліка яны стварылі гісторыка-краязнаўчы музей, у якім ёсць аддзел, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Вялікая заслуга рабят і ў тым, што ў райцэнтры вуліцы носяць імёны Юрэнкі і Булойчыка. Сёлета ў музеі з’явіўся бюст Героя Савецкага Саюза А. М. Жданава. Гэта работа дзесяцікласніка Аляксандра Батвінёнка, які марыць паступіць у мастацка-графічнае вучылішча.

АБРАД ГЛЫБОКАЙ СТАРАДАЎНАСЦІ

У краіне многія рэлігійныя абрады даўно адышлі ў мінулае. Найбольш устойліва трымаецца хрышчэнне. Ніякай карысці і шчасця, вядома, яно не прыносіць чалавеку. Затое часта шкодзіць слабаму дзіцячаму арганізму: гэты абрад скрозь праводзіцца ў антысанітарных умовах, некалькі нованароджаных хрысцяць у адной і той жа вадзе, часам халаднаватай. І хіба ж не зневажае годнасць чалавека тое, што свяшчэннік называе яго рабом Божым? Няма ў нас рабоў, савецкі народ сам будуе сваю цудоўную будучыню — камунізм, не спадзеючыся на нябесную дапамогу.

ДЛЯ ВАС, ТУРЫСТЫ

У пункце пракату бытавога абслугоўвання павялічваецца асартымент тавараў. Нядаўна КБА закупіў тавараў на 2 тыс. рублёў. У чэрвені на беразе возера Бярэжжа зноў адкрыецца палатачны гарадок, які ўжо заваяваў папулярнасць сярод турыстаў з Масквы, Ленінграда, Мінска і іншых гарадоў краіны. Сёлета значна расшыраецца база гарадка. Больш будзе палатак, раскладушак, матрасаў, коўдраў, лодак, транзістарных прыёмнікаў і г. д. Да паслуг адпачываючых многа разнастайнага спартыўнага інвентару.

РЫХТУЮЦЦА ДА ЭКЗАМЕНАЎ

Завяршаецца навучальны год у школах раёна. Хутка пачнуцца экзамены. Рыхтуюцца да іспытаў і завочнікі Казянскага вучэбна-кансультацыйнага пункта. Сярод іх калгасны шафёр, трактарыст, загадчыца сепаратарнага пункта, буфетчыца і іншыя. Усяго тут будуць здаваць экзамены 12 чалавек. Заклапочаны гэтай падзеяй і выкладчыкі. Яны імкнуцца даць неабходныя кансультацыі вучням-завочнікам, дапамагчы ім добра падрыхтавацца да экзаменаў. ■

Старонкі газеты гартала Жанна БЯЛЬКО.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

9 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

9 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

9 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

15 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

16 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

17 часов ago