Categories: Деньги

«Без падвор’я не абысціся». Сям’я Зінкевічаў з в. Богіна прытрымліваецца сялянскіх традыцый

Сёння многія вясковыя жыхары лічаць, што ўласная гаспадарка — справа нерэнтабельная і няўдзячная. Таму пашана і хвала тым, хто, нягледзячы на цяжкасці, застаецца верным сялянскім традыцыям.

Не ўяўляе жыцця без свайго падвор’я і сям’я Зінкевічаў з в. Богіна. Амаль 20 гадоў таму назад Аксана і Аляксей запалілі сямейнае вогнішча і па цаглінцы пачалі будаваць сумеснае шчасце. У хляве ў іх хутка з’явілася свойская жыўнасць, бо такі ўклад жыцця яны перанялі ад бацькоў з маленства.

— У вёсцы, — кажа жанчына, — без падвор’я не абысціся. Вядома, клопату хапае, затое заўсёды ёсць што на стол паставіць, галодны не будзеш. Ды і дзяцей хочацца выгадаваць на якасных прадуктах.

На сённяшні дзень уласная гаспадарка Зінкевічаў налічвае трох дойных кароў, некалькі цёлак і свіней, зямельны надзел і агарод. Вось толькі ўвесь цяжар працы ляжыць на кволых плячах Аксаны, бо два гады таму назад з Аляксеем здарылася трагедыя і цяпер ён прыкаваны да інваліднага крэсла. А дзесяцігадовыя дачушкі-блізняты пакуль што памочніцы толькі па хаце.

Цяпер уласная гаспадарка — асноўны сямейны даход, таму пасля няшчасця пагалоўе ў хляве яшчэ і пабольшала.

— Работу ў вёсцы знайсці цяжка, — адзначае Аксана, — і разлічваць прыходзіцца толькі на сябе.

Зразумела, гаспадыні пра доўгі адпачынак марыць не даводзіцца, асабліва ў вясенне-летні перыяд. Тым не менш абаяльная жанчына ніколі не скардзіцца на свой лёс. А каб у хаце заўсёды быў дастатак, А. Зінкевіч разводзіць айршырскую пароду кароў, якія даюць намнога больш малака высокага гатунку. Значную дапамогу па гаспадарцы жанчыне аказвае яе бацька, які ўзяў на сябе ўсю мужчынскую работу.

Акрамя працаздольнасці і любові да зямлі, ад маці Аксане перадалося і ўменне шыць, што таксама станоўча адбіваецца на сямейным бюджэце.

Камусьці сельскае жыццё можа здацца аднастайным і сумным. Але, як сцвярджаюць суразмоўцы, усё залежыць ад чалавека. Галоўнае, не замыкацца ў сваёй шкарлупіне. Вось і ў Аксаны і Аляксея шмат сяброў, якія з задавальненнем наведваюцца да гасцінных гаспадароў. Ды і на сямейныя святы за багатым сталом заўсёды збіраюцца ўсе родныя разам.

Так працавітасць і аптымізм дапамагаюць сям’і Зінкевічаў у няпростых умовах годна жыць і планаваць будучыню. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

4 часа ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

4 часа ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

5 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

10 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

12 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

12 часов ago