Браслаўчан 18 мая запрашаюць на «Ноч музеяў». Чым у гэтым годзе будуць здзіўляць?

Главное Отдых
Мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня музеяў, адбудзецца ў Браславе 18 мая ў музеі традыцыйнай культуры.

У праграме:

• выстаўкі аўтарскай лялькі «Больш, чым цацка» са збораў Ганны Страхавай, карцін «Прысвячэнне маёй Радзіме» Чэслава Жусяля;

• майстар-класы па вырабе лялек;

• творчая сустрэча з музыкантам Пітам Паўлавым.

На працягу мерапрыемства будзе праходзіць акцыя «Папоўні музейныя фонды».

Пачатак у 20 гадзін. Уваход вольны. ■

Элеанора ЗІНКЕВІЧ,

загадчык МТК.