Старшыня Браслаўскага райвыканкама сустрэўся з калектывам торфабрыкетнага завода

Главное
Кіраўнік раёна адразу завастрыў увагу на парадку на прадпрыемстве і годных эканамічных паказчыках ТБЗ і паралельна адзначыў, што такія сустрэчы — выдатная магчымасць задаць прадстаўнікам улады хвалюючыя пытанні напрамую, атрымаць кампетэнтны каментарый ад такіх жа спецыялістаў.

Галоўная тэма размовы тым часам тычылася бяспекі — вытворчай, грамадскай, пажарнай і, урэшце, асабістай. Удзельнікі інфармацыйнай групы вялі гутарку пра ахову працы і прадухіленне няшчасных выпадкаў, правапарадак і актуальныя пытанні ў сферы злачыннасці, сітуацыю з пажарамі і меры па іх папярэджванні. Адказныя службовыя асобы на канкрэтных прыкладах і максімальна зразумела давялі да прысутных сваю інфармацыю.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Аляксандр Баданін зазначыў: «Абмеркаваная тэма вельмі шырокая і важная. Тым не менш Браслаўшчына — спакойны рэгіён. Мы ходзім па вуліцах і адпускаем сваіх дзяцей у школы без хваляванняў. Гэта дарагога каштуе».

Як заўсёды бывае на такіх мерапрыемствах, кожны жадаючы меў магчымасць сам-насам пагутарыць са старшынёй райвыканкама і задаць яму набалелыя пытанні. ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.

Фота аўтара.