Categories: Новости

Федэрацыя прафсаюзаў падарыла «Маяку» сучасны агранавігатар

Нядаўна падчас візіту ў СВК «Маяк Браслаўскі» старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда анансаваў, што ў хуткім часе прывязе ў гаспадарку новую навігацыйную сістэму. Рэалізацыі гэтых слоў доўга чакаць не давялося. На мінулым тыдні ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня рэспубліканскай прафсаюзнай арганізацыі Мікалай Лабушаў уручыў маякоўцам абяцаны падарунак.

Сучасны агранавігатар стане яшчэ адным памочнікам у механізатараў «Маяка». І гэта не проста гаджэт, да якога мы прывыклі ў карыстанні, калі адпраўляемся ў паездку па незнаёмай мясцовасці. З дапамогай такога прыстасавання гаспадарка эканоміць паліва, насенне і іншы пасадачны матэрыял, угнаенні і сродкі аховы раслін. Справа ў тым, што спецыяльная праграма разлічвае шырыню захопу навяснога агрэгата і пракладвае тэхніцы шлях так, каб яна рухалася, не заязджаючы на ўжо апрацаваны рад, ці не пакідала прарэх у міжраддзях. Так званае паралельнае ваджэнне дазваляе больш дакладна апрацаваць зямлю, скараціць колькасць праездаў і істотна сэканоміць. Дарэчы, механізатар можа спакойна працаваць ва ўмовах моцнай запыленасці, туману ці іншай непагодзіцы, арыентуючыся толькі на курс навігатара.

Такім чынам, дзякуючы выкарыстанню новага гаджэта ўзрастае інтэнсіфікацыя сельскагаспадарчай тэхнікі. Дакладнасць аперацый, якія з яе дапамогай выконваюцца, павышаецца. А гэта значыць, што павялічваецца не толькі аб’ём ураджаю, а і яго якасць.

Тым часам у «Маяку» ўжо некалькі гадоў працуе агульная навігацыйная сістэма, якая дапамагае аграрыям гэтай гаспадаркі эфектыўна выкарыстоўваць тэхніку і паліва. Цяпер яна будзе дзейнічаць у тандэме з яшчэ больш сучаснымі тэхналогіямі.

— СВК «Маяк Браслаўскі» з’яўляецца флагманам. Гэта гаспадарка, на якую трэба раўняцца. Яе старшыня Рамуальд Шукель заўсёды трымае руку на пульсе падзей, ён не толькі кіруе, а і асабіста сочыць за ўсімі сельскагаспадарчымі працэсамі. Важна і тое, што ў «Маяку» заўсёды клапоцяцца пра чалавека, падтрымліваюць ініцыятыўных, а тых, хто ўмее працаваць, заахвочваюць. Турбуюцца тут і пра належныя ўмовы працы, стан і камфорт людзей, — адзначыў М. Лабушаў. — А гэта ў сукупнасці і вядзе гаспадарку і яе работнікаў да працоўных перамог, а значыць — дастойнага заробку і жадання працаваць яшчэ лепш. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

7 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

11 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

12 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

12 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

12 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

13 часов ago