Дзерба — возера, якога няма

Паясніце, калі ласка, статус возера Дзерба, якое знаходзіцца каля в. Маскавічы паміж азёрамі Недрава і Неспіш, а таксама парадак аматарскай рыбнай лоўлі на гэтым вадаёме.

ЮРЫЙ, г. Браслаў.

Як растлумачыў малодшы навуковы супрацоўнік навуковага аддзела нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» Яўген Кардэль, у многіх рыбаловаў не адзін раз узнікала адно і тое ж пытанне: што такое воз. Дзерба і чаму яго няма ў афіцыйных спісах вадаёмаў і рыбалоўных угоддзяў? А калі няма яго нідзе ў спісах, то, можа, і аматарскае рыбалоўства там бясплатнае?

Адказваючы на пытанні, Я. Кардэль звяртае увагу, бадай, на галоўную крыніцу, з якой яны ўсплываюць. Гэта турыстычная карта. Распрацаваная РУП «Белгеадэзія» (па 7-е выданне), яна не з’яўляецца нарматыўна-прававым актам, прадстаўленая на ёй інфармацыя можа ўтрымліваць недакладнасці. Так выйшла і з воз. Дзерба.

У адпаведнасці з Дзяржаўным водным кадастрам на тэрыторыі Браслаўскага раёна не існуе вадаёма пад назвай Дзерба. Гэты дакумент — аснова ў галіне выкарыстання паверхневых вод Беларусі. На яго базе распрацоўваюцца ўсе нарматыўна-прававыя акты, якія тычацца вадаёмаў, вадатокаў і рыбагаспадарчай дзейнасці. Па гэтай прычыне воз. Дзерба адсутнічае і ў пастанове Мінсельгасхарча ад 18.06.2014 г. № 29 «Аб рэспубліканскай комплекснай схеме размяшчэння рыбалоўных угоддзяў», распараджэнні Прэзідэнта № 156рп ад 03.06.2008 г. «Аб прадастаўленні паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў» і ў іншых афіцыйных дакументах, у тым ліку і ў спісах азёр нацыянальнага парка, якія тычацца платнага і бясплатнага аматарскага рыбалоўства.

Па даных Дзяржаўнага воднага кадастра, паміж азёрамі Неспіш і Недрава не існуе больш ніякіх азёр, у тым ліку і Дзерба. Граніца паміж двума азёрамі праходзіць па самым вузкім месцы пратокі паміж паўастравамі Маскавічы і Русцягі.

На падставе вышэйпералічаных нарматыўна-прававых актаў распрацаваны рыбаводна-біялагічныя абгрунтаванні для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, згодна з якімі нацпарк здзяйсняе сваю гаспадарчую дзейнасць і на акваторыі, абазначанай на карце як воз. Дзерба. У тым ліку і тут арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства на тых жа ўмовах, як і на астатніх платных вадаёмах нацпарка.

Як атрымалася, што частку воз. Неспіш называюць воз. Дзерба? Яшчэ з даўніх часоў рыбаловы і мясцовыя жыхары так называлі паўночны плёс воз. Неспіш. Магчыма, па гэтай прычыне такая назва памылкова аказалася і на турыстычных картах. Але гэтыя абставіны не маюць ніякай заканадаўчай асновы. ■

admin

Recent Posts

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 час ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 часа ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 часа ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 часа ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 часа ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

3 часа ago