Бескаляровы ёд з Англіі. Гісторыя аднаго экспаната браслаўскага музея

Отдых
Ці бачылі вы хоць раз бескаляровую настойку ёду? А вось у фондах Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў захоўваецца такі арыгінальны экспанат.

Нязвыклая, на наш погляд, маленькая бутэлечка з празрыстай вадкасцю і са знаёмым пахам «Decolourised tincture of iodi» 1934 года была прывезена жыхаром Браслаўшчыны Альфонсам Жукоўскім, які служыў у польскім войску і знаходзіўся ў Англіі. Мужчына, дарэчы, меў шмат узнагарод, у тым ліку мальтыйскі ордэн каралевы Брытаніі.

Цяпер гэты ёд з’яўляецца адным з цікавых экспанатаў мясцовага музея і сведчыць пра ўвагу браслаўчан да арыгінальных рэчаў. ■

Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.