Кіраўнікі дыпламатычных місій наведалі Браслаў

Новости
У рамках азнаямленчай кампаніі па Беларусі Браслаўшчыну наведалі кіраўнікі адразу некалькіх замежных дыпламатычных місій. Іх суправаджаў намеснік міністра замежных спраў нашай краіны.

Паслы Арменіі, Грузіі, Таджыкістана і Узбекістана разам з сем’ямі завіталі ў наш раён у суботу. Госці пазнаёміліся з культурай і традыцыямі браслаўчан, ацанілі смак і якасць прадуктаў мясцовай вытворчасці, на свае вочы пабачылі асноўныя прапановы турыстычнай галіны рэгіёну.

Назваць паездку і сустрэчы ў яе рамках афіцыйнымі, хутчэй за ўсё, нельга. Тым не менш нефармальныя зносіны паміж кіраўніцтвам нашага раёна і прадстаўнікамі дыппрадстаўніцтваў адразу некалькіх замежных краін вельмі важныя. Менавіта ў такіх умовах адбываецца першаснае знаёмства, абмен кантактамі, вызначэнне найбольш перспектыўных накірункаў патэнцыяльнага ўзаемадзеяння. А з гэтага і вырастае маштабнае рэгіянальнае і нават міжнароднае супрацоўніцтва. ■

Тэкст і фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.