Кола абавязкаў рэферэнта па забеспячэнні дзейнасці аддзялення прымусовага выканання Наталлі Кастыговай даволі шырокае, ды і вельмі адказнае, бо за кожнай справай — лёс чалавека.
Тым не менш за гады сваёй прафесійнай дзейнасці яна зарэкамендавала сябе кваліфікаваным і прынцыповым спецыялістам. У яе абавязкі ўваходзіць забеспячэнне дзейнасці судовых выканаўцаў і спагнанне аліментаў з нядбайных бацькоў. Калі ў першым выпадку ў большасці сваёй трэба працаваць з дакументамі, то ў другім — непасрэдна з людзьмі розных катэгорый. Але адказная і граматная Наталля заўсёды своечасова падрыхтуе справаздачу, а як чуйны псіхолаг расставіць правільныя акцэнты ў размове і з даўжнікамі, і са спагнацелямі.
За добрасумленную працу па выніках мінулага года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адзначыла Н. Кастыгову Ганаровай граматай як лепшага работніка. ■
Тэкст і фота Алены ПЯТУШКА.