Як у Браславе камунальнікі змагаюцца са снегам на вуліцах

Бадай, за апошніх 5-6 гадоў у Браслаўскім раёне не выпадала столькі снежных ападкаў, як у першым месяцы новага года. Гэта з’ява надвор’я, безумоўна, дастаўляе шмат клопатаў дарожнай і камунальнай службам.

У райцэнтры на ачыстцы ад снегу вуліц, тратуараў і двароў задзейнічаны 3 трактары з адваламі, МАЗ з «пасыпалкай» і міні-трактар, а пры неабходнасці вывазу зацвярдзелых ападкаў з абочын, з’ездаў, аўтобусных прыпынкаў — і 2 франтальныя пагрузчыкі.

Вадзіцелі гэтай спецыялізаванай тэхнікі заўжды напагатове і выязджаюць на догляд гарадскіх праезных шляхоў па першым паведамленні дыспетчарскай службы, якая працуе кругласутачна.

Хоць у адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі адлік нарматыўных тэрмінаў расчысткі пачынаецца пасля снегападу, дзеля справядлівасці трэба сказаць, што да часу актыўнага руху гараджан на работу асноўныя вуліцы і тратуары расчышчаны і падсыпаны. Дарэчы, на гэтыя мэты выкарыстана ўжо больш за 600 тон пясчана-солевай сумесі і лічба набліжаецца да сезоннай мінулагодняй, а наперадзе ж яшчэ люты і сакавік.

На скрыжаваннях, ля аўтобусных прыпынкаў і ў іншых месцах, узгодненых з ДАІ (22 такія пункты), заўжды бачны і конусы ПСС для падсыпкі пешаходных дарожак. Праўда, гараджане часам папракаюць якасць падсыпкі тратуараў. У «Браслаў-камунальніку» не адхрышчваюцца ад такой заганы і абяцаюць звярнуць на яе асаблівую ўвагу, ды яшчэ яго кіраўніцтва просіць і гараджан паведамляць пра праблемныя месцы і ўчасткі дыспетчару камунальнай службы па нумары 62-0-01.

Больш праблематычна не дапускаць на гарадскіх вуліцах завужэння праезнай часткі, утварэння высокіх грабянёў. Шчыльнасць забудовы, абмежаванасць бардзюрамі не дазваляе распіхваць снежную масу па абочынах, і яе даводзіцца вывозіць за межы горада. І калі летась такую аперацыю можна было заўважыць толькі на вуліцы Савецкай, то сёлета — і на Ленінскай, Кастрычніка, Садовай, Маякоўскага, Дзяржынскага. А гэта для жыллёва-камунальнага прадпрыемства дастаткова затратна, тым больш што для вывазу лёгкага рыхлага рэчыва трэба наймаць самазвалы з іншых арганізацый. Таму калі некаторыя браслаўчане кпілі, гледзячы, як са шнэка франтальнага пагрузчыка сыпаўся на абочыну снег, трапляючы месцамі і на зранку пачышчаны шчоткай тратуар, а потым па ім паўторна праходзіў міні-трактар, то гэта прыкмета не безгаспадарлівасці, а найперш вымушаная мера, бо такім чынам змагацца са снежнымі грабянямі ці не ў чатыры разы танней, чым вывозіць іх за гарадскія межы, сцвярджаюць камунальнікі. ■

Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

11 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

14 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

15 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

15 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

16 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

16 часов ago