Categories: Новости

Адказныя і мужныя: у Браславе ўзнагародзілі лепшых ратавальнікаў

Мінулы панядзелак для супрацоўнікаў Браслаўскага РАНС выдаўся ўрачыстым: з прафесійным святам і 20-гадовым юбілеем органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях асабісты састаў і ветэранаў павіншавала кіраўніцтва раёна, сумежных і сваёй службаў. Лепшыя з лепшых ратавальнікаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Словы бязмежнай удзячнасці за мужнасць і самаадданасць браслаўскім эмэнэсаўцам выказаў у віншавальным адрасе старшыня райвыканкама Аляксандр Баданін. Падкрэсліваючы важнасць прафесіі ратавальніка ў сённяшнім імклівым і такім небяспечным жыцці і звяртаючыся да прысутных у зале, кіраўнік раёна адзначыў: «Вы заўсёды на пярэднім краі ў любой надзвычайнай сітуацыі, невыпадкова ж ратавальнікі носяць воінскія званні, бо сапраўды ваша прафесія амаль што вайсковая, толькі спакой браслаўчан вы забяспечваеце ў мірны час». За значны ўклад у папярэджванне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый і выратаванне пацярпелых, узорнае выкананне службовых абавязкаў, а таксама дасягненне высокіх вынікаў у службовай дзейнасці Ганаровую грамату і Падзяку старшыні райвыканкама Аляксандр Баданін уручыў старшынам унутранай службы Руслану Дземідовічу і Дзмітрыю Лукшу.

Старшыня райсавета Ніна Пучынская ў сваю чаргу пажадала ратавальнікам і іх сем’ям здароўя, дабрабыту, цярпення. З яе рук Ганаровую грамату райсавета атрымаў намеснік начальніка Браслаўскага РАНС Сяргей Федарэнка.

Віншаванне, падарункі і ўзнагароды ратавальнікі прымалі і ад начальніка РАУС Сяргея Бяржаніна, які выказаў упэўненасць у далейшым супрацоўніцтве дзвюх службаў і спадзяванне на нязначную колькасць работы, маючы на ўвазе, зразумела, надзвычайныя здарэнні. Падзякі ад аддзела ўнутраных спраў атрымалі інспектары інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Яўген Пяткевіч і Антон Бародзіч.

Шмат прыемных слоў і пажаданні плённай працы ў справе прафілактыкі НС у раёне асабістаму саставу адрасаваў начальнік РАНС Сяргей Крыўко. Ад імя вышэйшага кіраўніцтва — Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС — Ганаровую грамату і грамату ведамства ён уручыў Сяргею Максімовічу і Руслану Дземідовічу. Паціскаючы рукі байцам, Сяргей Крыўко яшчэ раз адзначыў, што адказныя і мужныя людзі — гэта асноўнае багацце і патэнцыял службы выратавання. ■

Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago