Categories: Новости

Як трэніруюцца вадалазы. Рэпартаж з выратавальнай станцыі на Дрывятах

Дзень выратавальніка адзначаюць не толькі супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, а і вадалазы, якія таксама абралі для сябе нялёгкую прафесію — ратаваць людзей на вадзе. І тыя, і іншыя адносяцца, так бы мовіць, да розных структур, аднак падобныя ў адным: для іх выратавальнік не проста работа — гэта прызванне і вобраз жыцця.

Цяпер на Браслаўскай выратавальнай станцыі працуюць 11 чалавек, 5 з якіх — вадалазы-выратавальнікі. Абывацелі прывыклі, што іх работа сезонная і прыпадае больш на летні перыяд, аднак зімой праца не замірае: вадалазы спускаюцца пад ваду нават у досыць марознае надвор’е прыкладна на 20-30 хвілін. Трэніроўкі круглы год. Не выключэнне і дні напярэдадні прафесійнага свята.

Чакаем, пакуль дзяжурнага вадалаза-выратавальніка Ігара Баравіка аглядае медсястра: ціск, сэрца, дыханне — усё павінна працаваць як гадзіннік. Зімовае абмундзіраванне апранута, пахрустваючы сняжком, разам крочым да палонкі. З заміраннем сэрца гляджу, як Ігар сантыметр за сантыметрам апускаецца ў ледзяную ваду. Начальнік выратавальнай станцыі Леанід Юрэнка супакойвае: у такім касцюме не холадна. Але зімовыя трэніроўкі маюць свае «прыгажосці». Бывае, напрыклад, прымярзае лёгачны апарат, выпадкова вадалаз можа выплюнуць завуснік ці ад перападу ціску ўзнікаюць праблемы з вушамі. Акрамя таго, сучаснае абмундзіраванне і рыштунак патрабуюць дасканалага догляду і ведання правілаў карыстання імі.

Дарэчы, І. Баравік працуе на станцыі амаль 10 гадоў. Вопытны вадалаз да трэніровак прывычны. Звычайна выконваюцца практыкаванні, неабходныя пры ратаванні людзей на вадзе і пад вадой. Раз за разам адточваюцца навыкі і майстэрства. Сёння падчас пагружэння ў пары з Ігарам працуе Антон Стэльмачонак, які выконвае ролю забяспечваючага вадалаза. Дуэт звязвае звычайная вяроўка — сігнальны канец. Так з дапамогай шэрагу спецыяльных знакаў адбываецца сувязь вады і сушы. Па сутнасці, гэта вочы вадалаза: без кіравання таварыша Ігар можа і не знайсці майну ў цьмянай тоўшчы вады. Самы любімы сігнал, жартуюць вадалазы паміж сабой, — трайное паторгванне — выхад з вады. Нарэшце на паверхні паказваюцца ласты, балон, маска. Вадалаз ускідвае вялікі палец уверх: усё ў парадку.

Трэніроўка закончылася, але ў выратавальнікаў яшчэ шмат абавязкаў. Хоць на дварэ і марозныя дні, а таўшчыня лёду прыкладна сантыметраў 30, гэта зусім не нагода расслабляцца. Пільнасць за мноствам чорных кропак на белых Дрывятах і прафілактыка цяпер галоўнае. Цьфу-цьфуцьфу, пакуль на азёрах спакойна. І ў гэтым заслуга супрацоўнікаў вадалазнай станцыі таксама. ■

Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

9 часов ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

9 часов ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

9 часов ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

11 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

11 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

11 часов ago