Categories: Новости

Эканоміка і «Дажынкі» сталі асноўнымі тэмамі размовы падчас адзінага дня інфармавання насельніцтва

У чацвер прайшоў чарговы адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Баданіным сустракалася з калектывам Браслаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

Тэм для абмеркавання было некалькі: збор другасных матэрыяльных рэсурсаў, сітуацыя ў сферы абароны правоў і інтарэсаў непаўналетніх, сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.

Менавіта апошні блок стаў лейтматывам гутаркі, а слова па ім узяў сам Аляксандр Баданін. Галава раёна закрануў шырокае кола эканамічных аспектаў — ад неабходнасці прыцягнення ў рэгіён інвестыцый да нюансаў фарміравання заработнай платы, у тым ліку на прыкладзе прымаючага прадпрыемства. Паводле яго слоў, ва ўсіх сферах нам трэба імкнуцца да эфектыўнай работы. А каб дасягнуць пастаўленай мэты, варта зазірнуць у корань праблемы, прааналізаваць існуючыя ўводныя. Пры такіх падыходах у ланцужку дасягнення добрага выніку важным становіцца ўсё: тэрміны, якасць, бачанне заўтрашняга дня і асабістая неабыякавасць.

Усе гэтыя моманты набываюць асаблівае значэнне сёлета, у год «Дажынак». Аляксандр Баданін засяродзіў увагу меліяратараў на вялізным пласце будаўнічых работ, дзе раёну абавязкова спатрэбяцца дадатковыя сілы ў выглядзе будбрыгад, паслуг тэхнікі і т. п. Іншымі словамі, гэта добрая для ПМС магчымасць выканаць дадатковыя аб’ёмы і паправіць сваё фінансавае становішча.

Дарэчы, тэма «Дажынак» у рамках сустрэчы набыла статус ці не аднаго з галоўных пытанняў. Старшыня райвыканкама падрабязна пазнаёміў прысутных з планамі на гэты конт, асобна адзначыў важнасць фестывалю як высокай планкі, што паўстае літаральна перад кожным з нас. «Правядзенне абласных «Дажынак» надасць новы штуршок развіццю рэгіёну. Вялікія пераўтварэнні чакаюць набярэжную, Леснічоўку, вулічную сетку, сацыяльныя ўстановы. Горад набудзе новы выгляд, але гэта павысіць нашу адказнасць. У такім кантэксце мы павінны глядзець у заўтрашні дзень. Упэўнены, што разуменне гэтага ў нас з вамі ёсць. Мы зможам зрабіць годна, але давядзецца папрацаваць», — рэзюмаваў А. Баданін. ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago