Жывёлавод СВК «Маяк Браслаўскі» Ірына Пяткевіч пераможніца абласнога спаборніцтва

Люди

Пераможніцай штомесячнага абласнога спаборніцтва па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі за лістапад 2018 года зноў стала работніца СВК «Маяк Браслаўскі».

Аператар па вырошчванні і адкорме свіней Ірына Пяткевіч у лістападзе мінулага года паказала найлепшы вынік сярод сваіх калег у вобласці. Даглядаючы групу з 958 галоў, яна атрымала сярэднясутачную прывагу 923 грамы.

Напярэдадні Новага года старшыня раённага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вялічка павіншаваў пераможніцу, уручыў ёй грамату і грашовую прэмію.

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.