Пераможніцай штомесячнага абласнога спаборніцтва па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі за лістапад 2018 года зноў стала работніца СВК «Маяк Браслаўскі».
Аператар па вырошчванні і адкорме свіней Ірына Пяткевіч у лістападзе мінулага года паказала найлепшы вынік сярод сваіх калег у вобласці. Даглядаючы групу з 958 галоў, яна атрымала сярэднясутачную прывагу 923 грамы.
Напярэдадні Новага года старшыня раённага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вялічка павіншаваў пераможніцу, уручыў ёй грамату і грашовую прэмію.
Вольга ПАТАПОВІЧ.
Фота аўтара.