Рарытэт, інакш не назваць. Гісторыя аднаго экспаната браслаўскага музея

Отдых
Супрацоўнікі фондаў Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў працягваюць знаёміць браслаўчан з цікавымі экспанатамі. На чарзе — дзіцячы транспарт мінулага.

Цяпер у сучасных крамах будучым бацькам можна без праблем знайсці каляску для немаўляці. Іх шырокі выбар дазволіць купіць дзіцячы транспарт па гусце і кашальку. Але яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму назад набыць каляску было вельмі складана, іх беражліва захоўвалі і перадавалі адзін аднаму.

У фондах маецца дзіцячая каляска 50 — 60 гадоў ХХ ст. Рарытэт, інакш не назваць. Тым не менш экспанат добра захаваўся, і хоць выглядае каляска як цацка, у свой час яна спраўна служыла браслаўчанам. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.