Categories: Новости

Браслаўчане прывезлі перамогу з міжрэгіянальнага турніра па інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?»

Браслаўчане заўсёды дэманстравалі добрыя вынікі на інтэлектуальных спаборніцтвах, не раз станавіліся пераможцамі падобных турніраў. У пятніцу наша каманда чарговы раз заваявала залатыя медалі.

Турнір па інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» на кубак старшыні Мёрскага раённага выканаўчага камітэта ладзіўся ў рамках вядомага экалагічнага свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю», які штогод праводзяць нашы суседзі.

У склад зборнай каманды Браслаўшчыны ўвайшлі шасцёра ігракоў з ліку працуючых у мясцовых прадпрыемствах і арганізацыях. Іх сапернікамі былі 15 аналагічных каманд, з якіх 10 прадстаўлялі арганізацыі Мёршчыны, а астатнія 5 — зборныя Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Расонскага і Шаркаўшчынскага раёнаў.

Па правілах гульні камандам прапаноўвалася адказаць на 24 пытанні ў двух турах. На абмеркаванне кожнага давалася хвіліна. Пераможцу журы вызначала па выніковай суме набраных балаў. Як няцяжка здагадацца, нашы землякі набралі найбольшую іх колькасць.

«Цікавая гульня, — падзяліўся сваімі ўражаннямі капітан каманды Андрэй Багаслоўскі. — Першы тур узялі лёгка, аднак другі аказаўся больш складаным. Тым не менш адгулялі добра, камандна. А калі ёсць зладжанасць, то і перамога заслужаная».

З першым месцам у рэгіянальным турніры браслаўчан асабіста павіншаваў старшыня Мёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў, які ўручыў ім заваяваны ва ўпартай барацьбе кубак пераможцаў, дыплом І ступені, медалі і памятныя падарункі.

Да віншаванняў далучаемся і мы. Годна нясіце інтэлектуальны гонар Браслаўшчыны і надалей! ■

Тэкст і фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.

admin

Recent Posts

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

3 дня ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

3 дня ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

3 дня ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

3 дня ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

3 дня ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

5 дней ago