Categories: Главное

Выратаваць чалавечае жыццё: фельчар «хуткай дапамогі» пра будні і складанасці працы

У службу «хуткай дапамогі» нашага раёна ўваходзяць два аддзяленні: адно працуе ў Браславе, другое — у Відзах. Кругласутачна дзяжураць тры брыгады і фельчар па прыёме выклікаў. У любы час гэтыя людзі гатовы аказаць экстранную медыцынскую дапамогу тым, хто аказаўся ў крытычнай сітуацыі. І часам яе кошт — выратаванае чалавечае жыццё.

Аўтапарк службы складаецца з пяці аўтамабіляў, абсталяваных сучаснай медыцынскай апаратурай, а экіпажы медыкаў аснашчаны неабходным абсталяваннем: апаратамі электракардыяграмы, дэфібрылятарамі, сумкамі-ўкладкамі, якія дазваляюць фельчарам выявіць вострыя паталогіі і аказаць экстранную дапамогу ў адпаведнасці з паказаннямі. За суткі, расказвае старшы фельчар аддзялення «хуткай дапамогі» ЦРБ Валерый Радзько, у сярэднім паступае каля 30 выклікаў. Свабоднага часу ў тутэйшых медыкаў практычна не бывае. Найбольшая колькасць званкоў раздаецца вечарам.

Не аднойчы даводзіцца чуць ад людзей нараканні і незадаволенасць наконт пытанняў, што задае дыспетчар. Але, як патлумачыў В. Радзько, яны накіраваны на тое, каб ацаніць стан хворага і сур’ёзнасць сітуацыі. Таму адказваць трэба выразна, бо ад гэтага яшчэ залежыць і час прыбыцця «хуткай дапамогі». Да таго ж ёсць часавы рэгламент абслугоўвання выклікаў: ад 15 да 40 хвілін у залежнасці ад стану пацыента.

На жаль, здараюцца і беспадстаўныя званкі, у асноўным ад людзей у стане алкагольнага ап’янення. А ў гэты момант каму-небудзь сапраўды патрэбна дапамога.

Нямала складанасцей у рабоце медыкаў выклікае адсутнасць аншлагаў на дамах, асабліва ў вёсках. А пошук патрэбнага адраса, асабліва ўначы, — гэта страчаныя каштоўныя хвіліны для хворага. Не меншую праблему ствараюць і сабакі, якія могуць літаральна накінуцца на фельчара. Таму, калі вы выклікалі «хуткую дапамогу», выйдзіце з хаты і сустрэньце медыкаў.

Шмат цярпення і такту даводзіцца мець фельчарам, калі прыходзіцца тлумачыць родным, чаму хворага не забіраюць у бальніцу. Асабліва цяжка мець справу з дзецьмі, якія не хочуць даглядаць сваіх сталых бацькоў.

З удзячнасцю гаворыць Валерый пра людзей, якія з разуменнем адносяцца да іх работы, суседзяў, якія дапамогуць данесці хворага на насілках да машыны, вадзіцеляў, якія прапусцяць на дарозе.

Да таго, што ў жыцці ўзнікае непрадбачаная сітуацыя, большасць з нас аказваюцца непадрыхтаванымі. І ў экстранным выпадку мы спадзяёмся на фельчараў, таму трэба прыслухоўвацца да іх парад і рэкамендацый.

І калі давялося ўбачыць на сваім шляху машыну «хуткай дапамогі», не перашкаджайце яе руху — суаднясіце на сябе сітуацыю, у якой дапамога можа спатрэбіцца вашым блізкім. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Объем работ по уборке значительно увеличился». «Браслав-коммунальник» ответил на критическую публикацию

На критическую публикацию «Извечные вопросы: кто виноват и что делать?» в «Браславской звезде» (№ 21…

4 минуты ago

Минэкономики: проект перечня видов деятельности для ИП проходит согласование

Сейчас проект перечня видов деятельности для индивидуальных предпринимателей в рамках закона о предпринимательской деятельности проходит…

3 часа ago

Открытый диалог на тему важности материнства организовали в Браславе

Теплая и доверительная беседа состоялась между участниками мероприятия на тему «Материнство – главное предназначение женщины»,…

3 часа ago

Москва встречает гостей: чем столица удивит туристов из Беларуси на весеннем фестивале?

С приходом весны Москва преображается, становясь еще более привлекательным туристическим направлением для путешественников из Беларуси.…

3 часа ago

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

19 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

19 часов ago