Да 70 рублёў за тону: дзе і па якім кошце прымаюць яблыкі ў Браслаўскім раёне

Сёлетні год выдаўся надзвычай шчодрым на яблыкі. Вось і ў многіх браслаўчан сады літаральна ўсыпаны імі: галінкі дрэў звісаюць долу пад цяжарам залацістых ці чырванабокіх сакавітых пладоў. Ужо і паелі іх уволю, і варэння наварылі, далей узнікае пытанне: куды падзець астатнія яблыкі? Калі раней лішкі ўраджаю гаспадары аддавалі жывёле, то цяпер яе колькасць зменшылася, асабліва гэта датычыцца свінога пагалоўя, і ў многіх садах зямля пад дрэвамі пакрыта гнілымі яблыкамі. «Браслаўская звязда» пацікавілася, куды сёння падзець садавіну і ці можна на ёй зарабіць.

Хто шукае, той знойдзе, кажа народная мудрасць. Пры жаданні шляхі збыту сакавітых пладоў можна знайсці, толькі не заўсёды яны будуць простымі.

Здымныя прыгожыя яблыкі звычайна карыстаюцца попытам пакупнікоў. Зазірнём у мясцовы магазін буйной гандлёвай сеткі: на паліцах россып «заморскіх» пладоў, у нашым выпадку — усе польскія, коштам 1,59 руб. і 1,89 у адпаведнасці з гатункамі. Яблычны сок — пераважна расійскіх і ўкраінскіх вытворцаў. Відавочна, што з боку гандлёвых арганізацый попыт на садавіну, вырашчаную ў Беларусі, невялікі. Безумоўна, сваю ролю адыгрывае і тэрмін захоўвання, і таварны выгляд. Тут пакуль што нашы яблыкі ўступаюць прывезеным.

Чамусьці не чутна нічога апошнім часам у Браславе і пра папулярную калісьці паслугу — перапрацоўку яблыкаў на сок, якой раней актыўна карысталіся мясцовыя жыхары.

Усё ж такі «прыстроіць» яблыкі з прыватных падвор’яў можна. Актыўна вядзе закуп апалых пладоў Шаркаўшчынскі кансервавы завод, дзе вітамінную прадукцыю перепрацоўваюць на сок. У Браславе працуе нарыхтоўшчык ад гэтага завода. Супрацоўнічае з прадпрыемствам і мясцовы прадпрымальнік. Можна прывезці яблыкі да іх, а калі ў гаспадара набіраецца каля 4 тон, то машына прыедзе на самае падвор’е. Прымаюць плады і ў сетцы магазінаў Пастаўскага райпа і ГУП «Мёрыгандаль»: варта толькі папярэдзіць прадаўца пра жаданне здаць яблыкі — і тады здатчыкаў праінфармуюць, калі ў населеным пункце з’явіцца нарыхтоўшчык з транспартам і вагамі, каб людзі загадзя падрыхтаваліся.

Вось толькі цана, якую дыктуюць перапрацоўшчыкі садавіны, зусім не цешыць браслаўчан. Гаспадары не спяшаюцца везці яблыкі, бо намаганняў і часу патраціць трэба нямала: сабраць апалыя плады, насыпаць у мяшкі, пагрузіць, завезці прыёмшчыкам, а між тым за кілаграм прапануюць літаральна капейкі. Так, напрыканцы мінулага тыдня закупачная цана ў нарыхтоўшчыкаў вагалася ад 5 да 7 кап. Таму калі ёсць намер здаць некалькі мяхоў, то толькі бензін, затрачаны на дарогу, і акупіцца, зарабіць жа наўрад ці ўдасца. Калі ж вага ідзе на тоны, то прыбытак, безумоўна, будзе.

У той жа час далёка не ўсіх задавальняюць умовы закупкі: некаторыя нарыхтоўшчыкі не вяртаюць адразу мяшкі з-пад яблыкаў, што для вясковых жыхароў, якія капаюць бульбу, не вельмі зручна. Да таго ж здараецца, мяхі можна аддаць свае цэлыя, а атрымаць назад дзіравыя чужыя…

Таму некаторыя гаспадары накіроўваюцца з дарамі садоў на гарадскі рынак. Толькі і там не ўсё проста. Па-першае, гандлёвае месца платнае — ужо расходы, па-другое, каб штосьці прадаць, прыйдзецца патраціць мінімум некалькі гадзін, па-трэцяе, не факт, што знойдуцца пакупнікі. На мінулым тыдні бліжэй да абеду завітала на рынак: яблыкаў прапануюць многа, ёсць з чаго выбраць — апорт, ананас, гранштэйн і інш., цана таксама розная — ад 50 кап. да 2 руб. за кілаграм. Але з сямі прадаўцоў толькі двум пашчасціла крыху прадаць свайго тавару. Астатнія скардзіліся, што пакупнікоў няма, праўда, жартаўліва зазначалі, што пабыць колькі часу на свежым паветры ды падтрымаць зносіны са знаёмымі таксама нядрэнна.

Як бачна, збыць яблычны ўраджай пры вялікім жаданні можна, праўда, многія браслаўчане — уладальнікі садоў лічаць, што аўчынка вырабу не варта. ■

Жанна БЯЛЬКО

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

12 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

12 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

13 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

13 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

16 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

16 часов ago