Categories: Деньги

Захаваць вырашчанае без страт

Такая задача стаіць перад усімі ўдзельнікамі ўборачнага канвеера. Але ў гэтым годзе яна набывае асаблівую актуальнасць. Працяглая засуха негатыўна адбілася на ўраджаі збожжавых культур. Таму яго захаванасці надаецца найважнейшая ўвага. Многае ў гэтым плане залежыць ад працаўнікоў зернесушыльных комплексаў.

У ААТ «Друйскім» з першага дня, як з’явілася новая зернесушылка, ёй кіруе Генадзь Мілашэвіч. За сем сезонаў ён вывучыў яе працу дасканала, ведае ўсе слабыя месцы агрэгата, бо сам праводзіць тэхабслугоўванне і рамантуе, калі трэба.

— Асаблівых цяжкасцей з агрэгатам няма, — кажа Г. Мілашэвіч, — але, бывае, закапрызіцца — прыходзіцца «пахадзіць» вакол яго. Складанасць яшчэ ў тым, што працуе ён толькі на дызельным паліве, а з ім, самі ведаеце, бываюць перабоі. Умяшчае сушылка каля 60 тон зерня. Як правіла, яно тут дапрацоўваецца на працягу 3-4 гадзін. У цэлым за суткі праходзіць каля 100 тон. Важна давесці зерне да кандыцыі, не пакінуць празмерна вільготным, але і перасушыць нельга, — адзначае мой субяседнік, — таму рэгулярна правяраем яго вільготнасць.

Расказаў Генадзь Мілашэвіч і пра асаблівасці сёлетняга жніва.

— Напэўна, упершыню за маю практыку ў гэтым годзе надвор’е было настолькі спякотным, што, калі першае зерне прывозілі на сушылку, мы адпраўлялі яго далей, бо аказвалася, што яно высахла яшчэ «на карані». У мінулыя гады такога не было.

Праца зернесушыльнага комплексу ідзе без перапынкаў. Новы ўраджай даводзяць да неабходнай кандыцыі і днём, і ноччу. Дарэчы, падмяняе Генадзя малады старанны хлопец Міхаіл Крукаў, у курсе ўсіх рабочых працэсаў і начны ахоўнік.

Пасля сушкі і ачысткі ўсё збожжа размяркоўваюць па прызначэнні. Гэтым займаецца Фелікс Вайткевіч. Ён раней працаваў у гаспадарцы аграномам, цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але штогод у гарачую пару прыходзіць на дапамогу, як кажа сам, «роднаму калгасу».

Фелікс Альбінавіч цэлы дзень на пасту побач з зернесушылкай. Сустракае зерне з палёў, ацэньвае гатунак, сочыць за працэсам сушкі, дамаўляецца з заказчыкамі, перапрацоўчымі арганізацыямі, вырашае, што пакінуць на насенне.

Дарэчы, у ААТ «Друйскі» ўжо намалацілі 1 796,6 тоны хлеба. Частка яго пастаўляецца на дзяржзаказ. Пачалі ў гаспадарцы ўбіраць яравы рапс, які радуе сваёй ураджайнасцю. Карацей кажучы, жніво тут імклівымі тэмпамі набліжаецца да завяршэння. ■

На фота: Генадзь Мілашэвіч і Фелікс Вайткевіч замяраюць вільготнасць зерня.

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

21 час ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

1 день ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

1 день ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

1 день ago