Categories: Новости

Маленькія браслаўчане склалі пазл сваёй Беларусі

Разнастайныя мерапрыемствы ў гонар юбілею Віцебскай вобласці праводзяцца на Браслаўшчыне. У выставах, гульнях, акцыях і іншых імпрэзах удзельнічаюць як дарослыя, так і зусім маленькія браслаўчане.

На мінулым тыдні квэст, прысвечаны 80-годдзю Віцебшчыны, для выхаванцаў старэйшых груп правялі педагогі першага гарадскога сада. Дзецям трэба было скласці загадкавую карту, але найперш знайсці яе кавалкі. Не дзіўна, што звыклыя ўчасткі для прагулкі ператварыліся ў этапы з выпрабаваннямі. Выхавальнікі добра падрыхтаваліся і прапанавалі хлопчыкам і дзяўчынкам цікавыя заданні: адгадванне загадак, практыкаванні на памяць, уважлівасць і кемлівасць толькі падагравалі дзіцячы інтарэс. Асабліва спадабалася выхаванцам перацягваць канат. За паспяховае праходжанне кожнага выпрабавання ўдзельнікі квэсту атрымлівалі на першы погляд незразумелы рознакаляровы кавалачак. Аднак калі ў выніку пазл склаўся, усе зразумелі, што атрымалася Беларусь. Дарэчы, дзеці правільна адказвалі на пытанні педагогаў пра нашу краіну, таму атрымалі медалі і салодкія сюрпрызы.

— Такія гульні, безумоўна, патрэбныя і карысныя для дзяцей, — тлумачыць загадчыца дзіцячага сада № 1 Вольга Шымуковіч. — З маленства ім прывіваецца разуменне паняцця «Радзіма» і любоў да яе. Вось і сёння мы спалучылі прыемнае з пазнавальным: не парушаючы рэжыму, правялі прагулку на свежым паветры і далі дзецям новыя веды пра нашу Бе ларусь.

■ Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

6 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

6 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

6 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

12 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

13 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

13 часов ago