Маленькія браслаўчане склалі пазл сваёй Беларусі

Новости

Разнастайныя мерапрыемствы ў гонар юбілею Віцебскай вобласці праводзяцца на Браслаўшчыне. У выставах, гульнях, акцыях і іншых імпрэзах удзельнічаюць як дарослыя, так і зусім маленькія браслаўчане.9

На мінулым тыдні квэст, прысвечаны 80-годдзю Віцебшчыны, для выхаванцаў старэйшых груп правялі педагогі першага гарадскога сада. Дзецям трэба было скласці загадкавую карту, але найперш знайсці яе кавалкі. Не дзіўна, што звыклыя ўчасткі для прагулкі ператварыліся ў этапы з выпрабаваннямі. Выхавальнікі добра падрыхтаваліся і прапанавалі хлопчыкам і дзяўчынкам цікавыя заданні: адгадванне загадак, практыкаванні на памяць, уважлівасць і кемлівасць толькі падагравалі дзіцячы інтарэс. Асабліва спадабалася выхаванцам перацягваць канат. За паспяховае праходжанне кожнага выпрабавання ўдзельнікі квэсту атрымлівалі на першы погляд незразумелы рознакаляровы кавалачак. Аднак калі ў выніку пазл склаўся, усе зразумелі, што атрымалася Беларусь. Дарэчы, дзеці правільна адказвалі на пытанні педагогаў пра нашу краіну, таму атрымалі медалі і салодкія сюрпрызы.10

— Такія гульні, безумоўна, патрэбныя і карысныя для дзяцей, — тлумачыць загадчыца дзіцячага сада № 1 Вольга Шымуковіч. — З маленства ім прывіваецца разуменне паняцця «Радзіма» і любоў да яе. Вось і сёння мы спалучылі прыемнае з пазнавальным: не парушаючы рэжыму, правялі прагулку на свежым паветры і далі дзецям новыя веды пра нашу Бе ларусь.8

■ Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара