ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ!

Выборы в местные советы

Ад імя абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў запрашаем вас прыняць удзел у важнай і адказнай справе — выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання.

У гэтую нядзелю кожны паўналетні жыхар рэгіёну, які валодае выбарчым правам, можа прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць за таго кандыдата, якому давярае.

Выбіраючы дэпутатаў абласнога, гарадскога, раённага, сельскага Савета дэпутатаў, кожны з нас уплывае на работу органаў мясцовага кіравання і самакіравання рэгіёну, на паступальны рух эканомікі Віцебскай вобласці, яго сацыяльнай сферы, парадак і стабільнасць у нашым агульным доме і на роднай зямлі. Выбар — за вамі!

Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта М. М. ШАРСНЁЎ.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў У. У. ЦЯРЭНЦЬЕЎ.