У музеі разгорнута фотавыстаўка

Калейдоскоп

У гісторыка-краязнаўчым музеі разгорнута невялікая фотавыстаўка, прымеркаваная да 80-годдзя Віцебскай вобласці. Для яе былі падабраны здымкі з гісторыі Браслаўшчыны. Чорна-белыя фатаграфіі розных часоў расказваюць пра жыццё горада, працоўныя калектывы і падзеі, якія адбываліся ў рэгіёне.

■ Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.