Твой выбар — твая будучыня! Акцыя БРСМ

Новости

Браслаўскія актывісты БРСМ далучыліся да рэспубліканскай маладзёжнай акцыі «Твой выбар — твая будучыня!». На гэтым тыдні на вуліцах раённага цэнтра яны нагадвалі браслаўчанам пра дату правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, важнасць гэтай падзеі ў жыцці грамадства. Для гараджан былі падрыхтаваны адпаведныя сцяжкі і флаеры, якія актывісты ўручалі з заклікам прыйсці на выбары.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.