Стартаваў шахматны турнір «Белая ладдзя»

Калейдоскоп

3Першы этап шахматнага турніру «Белая ладдзя» адбыўся на гэтым тыдні на базе ЦДіМ.

Прадэманстраваць свае здольнасці сабраліся школьнікі раёна 2003 года нараджэння. З цікавасцю і захапленнем дзяўчынкі і хлопчыкі ўдзельнічалі ў шахматных баталіях.

2У фінал спаборніцтваў выйшлі каманды з гімназіі, дзвюх гарадскіх школ і Ахрэмаўскага ДССШ. А лепшым маладым шахматыстам стаў вучань СШ № 2 Кірыл Ракіцкі. Усе пераможцы турніру атрымалі памятныя падарункі.

■ Алена ПЯТУШКА.