Categories: Люди

Высакародная справа Ліліі Раманоўскай

Сацыяльны работнік — гэта чалавек з добрай душой і сэрцам, які здольны спачуваць і суперажываць. Больш за 15 гадоў таму назад гэтую нялёгкую, але высакародную справу выбрала і Лілія Раманоўская, пад апекай якой цяпер знаходзяцца пяць адзінокіх састарэлых у агр. Ахрэмаўцы.

— Калі ўладкавалася на гэтую працу, — кажа Лілія, — думала, і месяц не вытрымаю. Але хутка прызвычаілася і ўжо не ўяўляю сябе на іншым месцы.

Сама жанчына жыве ў в. Разэта, таму ёй кожны дзень даводзіцца праехаць на веласіпедзе або прайсці пешшу нямала кіламетраў. Тым не менш, летняй спёкай, праліўным дожджом ці зімовымі маразамі спяшаецца яна да сваіх бабуль і дзядуляў, каб дапамагчы ім фізічна і маральна. А пажылыя людзі чакаюць сваю Лілію з нецярпеннем, бо ведаюць, што тая абавязкова прыйдзе і вырашыць многія праблемы.

Службовых абавязкаў у сацработніка вельмі многа. Набыць неабходныя прадукты і лекі, аплаціць камунальныя паслугі, пастаяўшы пры гэтым у чэргах, навесці парадак у хаце, у халодны сезон працепліць не адну печ, нанесці вады. Але ж самае галоўнае — акружыць састарэлых увагай і клопатам, аднаго падбадзёрыць, іншага выслухаць і суцешыць. Не забывае Л. Раманоўская нагадаць сваім падапечным і пра небяспеку, якая часам іх падсцерагае.

Зразумела, іншым разам бывае нялёгка пераканаць сталых людзей, бо яны нярэдка капрызнічаюць, нібы дзеці. Таму без цярпення і такту ў гэтай справе не абысціся. Вось і Лілія Раманоўская да сваіх падапечных заўсёды прыходзіць з добрым настроем, пакідаючы ўласныя праблемы ў хаце. Галоўнае, упэўнена жанчына, прымаць чалавека такім, які ён ёсць.

Несумненна, у сацыяльнай службе выпадковых работнікаў няма. Тут працуюць добрыя і спагадлівыя людзі, якія з вялікім жаданнем імкнуцца дапамагчы і прынесці максімальную карысць тым, хто ў гэтым мае патрэбу.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

9 часов ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

9 часов ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

9 часов ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

9 часов ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

9 часов ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

9 часов ago