Categories: Люди

Апытанне. Пра што сёння шкадуеце вы?

Кожны дзень мы пра што-небудзь шкадуем: марна страчаны час, нелюбімую работу, памерлых блізкіх і сяброў, складаныя адносіны з дзецьмі, неспакойны сон і г. д. Як часта нашы мары і жаданні застаюцца нерэалізаванымі праз нашу нерашучасць, упартасць, аглядку на іншых. Прычын шмат. І толькі ў старасці разумееш, наколькі ты памыляўся, што не дзейнічаў па клічы свайго сэрца, тут і цяпер. Пра што сёння шкадуеце вы? З такім пытаннем «Браслаўская звязда» звярнулася да жыхароў аддзялення кругласутачнага пражывання адзінокіх састарэлых і інвалідаў у Барунах.

КУПРЫН КУЗНЯЦОЎ:

— Ні пра што асабліва не шкадую. Працаваў шчыра і самаахвярна.
Памятаю, як зімняй ноччу на бульдозеры чысціў снег па дарозе на Друю, як, стомлены, зваліўся з трактара ў снег і, магчыма, так і змерз бы, ды мяне выратавалі сябры. Працаваў на камбайне, трактарыстам, выхоўваў сыноў, пабудаваў хату. Адзінае, пра што баліць маё сэрца, — тое, што мае жонка і сыны памерлі раней за мяне. Але гэта ўжо ад мяне не залежыць — прэрагатыва Бога вырашаць, колькі каму жыць на гэтым свеце.

 

 

 

СОФ’Я МАТУР:
— Жыла чэсна, ад працы не хавалася, працавала шчыра і добрасумленна. Адзінае, пра што шкадую, гэта пра тое, што пасля заканчэння інстытута не паехала ў Слуцк, дзе мой жаніх працаваў начальнікам трэста. Цяпер жыла б у Мінску. Магчыма, тады і жыццё склалася б па-іншаму, і адзіны сын застаўся б жывым. Але гэта ўжо мае меркаванні. Недарэмна ж людзі кажуць, што мы толькі мяркуем, а Бог вызначае.

 

 

 

 

ЭДУАРД ЗІНКОЎСКІ:

— Пра адно шкадую, што ў нас з жонкай не было дзяцей. Не даў нам Бог гэтага шчасця. А ў астатнім у мяне было ўсё добра: меў цудоўную жонку, з якой пражыў усе гады ў любові і дабрабыце. Мы паважалі адзін аднаго, заўсёды дапамагалі, а таму наша жыццё было хоць і нялёгкім, але шчаслівым.

P.S. Многія баяцца перамен, прыкідваюцца перад сабой задаволенымі, шукаюць шчасце ў рэчах, грашах, працы, чакаюць, што яго падораць ці прынясуць на талерцы. А гэта павінен быць выбар самога чалавека, і выбар цалкам усвядомлены. Рэдка хто дазваляе сабе зразумець, што сапраўднае шчасце — гэта быць самім сабой, каб потым не шкадаваць пра марна страчанае жыццё.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Доверие и общие интересы. Молодая семья, связавшая свою жизнь с Браславщиной, раскрыла секрет счастья

Хотя Лев Толстой в свое время писал, что все счастливые семьи похожи, всё же в…

8 часов ago

Ландшафтный дизайн под ключ. Команда профессиональных садовников предлагает свои услуги

Трое молодых браславчан, более пяти лет отработавших за рубежом на благоустройстве территорий, прилегающих к элитным…

8 часов ago

Чтим и помним историческую правду. Смотрите, как браславчане отпраздновали День Победы

Беларусь помнит подвиг советского народа в Великой Отечественной войне. И через десятилетия правнуки героического поколения…

8 часов ago

К 120-летию профсоюзного движения в Браславе открыли экспозицию «Профсоюз — это мы»

"Профсоюз – это мы" Под таким названием в Браславском районном объединении музеев действует экспозиция, посвященная…

8 часов ago

Лукашэнка: «Нашы герб, сцяг і гімн, як і ўся палітыка, натхнёны ідэямі нацыянальнай годнасці»

Беларускія дзяржаўныя сімвалы натхнёны ідэямі нацыянальнай годнасці і сапраўднага народаўладдзя. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр…

8 часов ago

Браславчан приглашают принять участие в акции «Ночь музеев» и фестивале «Друя в сердце»

«Ночь музеев» приглашает В пятницу, 17 мая, браславчане могут принять участие в традиционной акции «Ночь…

8 часов ago