Перажыць трагедыю і стаць зоркай спартыўнага небасхілу змагла Крысціна Фяклістава

Пра выпрабаванні, якія часам сустракаюцца на жыццёвым шляху, звычайна кажуць: не пажадаеш і ворагу. Аднак, нягледзячы на неймаверныя перашкоды, многія людзі не толькі годна вытрымліваюць удары лёсу, але і дасягаюць значных вяршынь.

У 15 гадоў жыццё зіхаціць рознакаляровымі фарбамі. Наперадзе — цікавы шлях сталення і пазнання, першыя заляцанні і сур’ёзныя планы на будучыню. Пра гэта марыла і Крысціна Фяклістава, якая шчасліва жыла са сваімі бацькамі ў в. Шаўляны Цяцеркаўскага сельсавета.

ТРАГІЧНЫ ПАВАРОТ ЛЁСУ

Але аднойчы вясной, калі прырода радуе ўсіх сваім абуджэннем, хвароба падзяліла лёс дзяўчыны на «да» і «пасля». Раптам у Крысціны адказалі ногі і яна не змагла хадзіць. Аперацыі і разнастайнае лячэнне не давалі станоўчых вынікаў. Штодзённае жыццё ўсёй сям’і сканцэнтравалася на бальніцах, рэабілітацыйных цэнтрах і санаторыях. Аднак надзея на выздараўленне ўсё ж цеплілася ў сэрцах дзяўчыны і яе бацькоў.

Тым часам праходзілі гады, а паляпшэння здароўя не прадбачылася. І Крысціна ўсё часцей стала задумвацца пра тое, што хопіць купацца ва ўласных пакутах, трэба жыць паўнавартасна і цікава. Да таго ж дзяўчыне вельмі цяжка было бачыць перажыванні блізкіх. Мабыць, менавіта вялікая любоў да родных, сябе і жыцця не дала ёй раскіснуць.

І Крысціна пачала новае жыццё з чыстага ліста. Што раней было звычайнай справай, то ў інвалідным крэсле патрабавала значных намаганняў. Вельмі няпроста прыгатаваць абед ці прыбраць у хаце, але, галоўнае, ніхто яе не спыняў у гэтых справах. Паступова жыццё ўваходзіла ў сваю каляіну.

АД НЕЧАКАНАЙ СУСТРЭЧЫ ДА СПАРТЫЎНЫХ ПЕРАМОГ

Аднойчы ў Мінску на курсах па асваенні актыўнай каляскі Крысціна пазнаёмілася з хлопцамі і дзяўчатамі з нацыянальнай зборнай краіны, якія на інвалідных калясках займаліся лыжамі. На развітанне моладзь абмянялася кантактамі, а праз некаторы час браслаўчанку запрасілі прыехаць у сталіцу.

— Так першы раз у жыцці, — кажа дзяўчына, — самастойна паехала ў вялікі горад. Да сённяшняга дня не ўяўляю, як на такое адважылася.

Напэўна, маладосць, прага да жыцця і ўнутраны стрыжань дадалі Крысціне ўпэўненасці ў сваіх сілах.

Некалькі гадоў яна займалася лыжным спортам, але потым ёй і сяброўцы прапанавалі паспрабаваць сябе ў фехтаванні на інвалідных калясках. Дзяўчыны згадзіліся і хутка навучыліся ўмела валодаць рапірай, шпагай і шабляй. А ў выніку сталі членамі нацыянальнай зборнай рэспублікі па паралімпійскіх відах спорту.

У Мінску сяброўкі спачатку здымалі пакой, але пасля ўдалага выступлення на міжнародных спаборніцтвах спартсменаў пасялілі ў інтэрнат пры школе алімпійскага рэзерву. Нядаўна ж Крысціна атрымала сацыяльную кватэру, за што вельмі ўдзячная дзяржаве.

Кожны дзень у спартсменкі распісаны літаральна па хвілінах. Трэніроўкі доўжацца па некалькі гадзін. І, як запэўніла К. Фяклістава, ніякіх паслабленняў няма.

Прафесіяналізм трэнера і жаданне Крысціны займацца любімай справай даюць добрыя вынікі. У скарбонцы нашай спартсменкі — серабро і бронза на этапах Кубка свету ў Нідэрландах і Польшчы, бронзавы медаль чэмпіянату свету ў Італіі, пасведчанне майстра спорту міжнароднага класа.

Жыццё абаяльнай фехтавальшчыцы не абмяжоўваецца толькі спортам. Яна студэнтка факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій універсітэта імя М. Танка і ўжо праз год атрымае дыплом сацыяльнага работніка і педагога.

Ды і вольны час Крысціна са сваёй сяброўкай праводзяць цікава і насычана. Напрыклад, падчас адпачынку на Кіпры яны разам з дайвінг-інструктарам апускаліся ў марскія глыбіні.

К. Фяклістава ўпэўнена ідзе да здзяйснення мэты — прыняць удзел у Паралімпіядзе у 2020 г., якая адбудзецца ў Токіа. Для гэтага ёй трэба прайсці нямала адборачных этапаў з выдатнымі вынікамі.

Хочацца спадзявацца, што ў прыгожай мэтанакіраванай і моцнай духам дзяўчыны абавязкова ўсё атрымаецца.

Безумоўна, спорт — штодзённая барацьба з самім сабой, са сваім дрэнным настроем ці лянотай, — дзеліцца думкамі субяседніца. — Але па-іншаму нельга, бо канкурэнцыя сур’ёзная. Па сутнасці ж, менавіта дзякуючы фехтаванню ў мяне з’явілася мэта ў жыцці, таму кожная трэніроўка, нягледзячы на стомленасць, прыносіць радасць.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота з асабістага архіва Крысціны Фякліставай.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

17 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

17 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

19 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

19 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

20 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

20 часов ago