Нашы землякі на VІІ Міжнародным фестывалі народнай культуры «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе»

Майстры Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў і народны ансамбль беларускай песні «На панадворку» Браслаўскага РЦК прынялі ўдзел у VІІ Міжнародным фестывалі народнай культуры «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе».

Фальклорнае свята праходзіла сёмы раз. За часы свайго існавання яно палюбілася мясцовым жыхарам і збірае вялікую колькасць як удзельнікаў, так і гледачоў. Яго арганізатарамі выступаюць Цэнтр беларускай культуры пры падтрымцы Упраўлення культуры Даўгаўпілскай гарадской думы і Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе. Мэта — развіццё і папулярызацыя беларускай народнай культуры, умацаванне міжнародных сувязей.

Сёлета ў фестывалі прымалі ўдзел твор- чыя калектывы аб’яднанняў беларусаў з Латвіі, Літвы, Эстоніі. Геаграфія Беларусі была прадстаўлена Браславам, Мёрамі, Глыбокім і Бабруйскам. У сувязі з тым, што Даўгаўпілс святкаваў свой дзень нараджэння пад знакам кахання, менавіта гэтая тэма была асноўнай на свяце.

Браслаўскія майстры прымалі ўдзел у традыцыйнай выстаўцы рамесных вырабаў, дзе ўсе госці выстаўляюць свае работы, выкананыя ў розных тэхніках. У прыватнасці, Ларыса Дарафейчык і Людміла Рулевіч дэманстравалі тканыя паясы, посцілкі, гліняныя вырабы, цацкі, абярэгі і лялек. Вялікую цікавасць выклікала ў наведвальнікаў выстаўкі акарына, на якой нават была магчымасць паіграць.

— Мы таксама правялі некалькі майстар-класаў: рабілі навагоднюю цацку (птушку) і свістульку, — паведамляе пра ўдзел у свяце Ларыса Дарафейчык. — Акрамя гэтага, расказвалі пра Браслаў, нашы мясцовыя традыцыі і запрашалі наведаць фестываль «Меч Брачыслава».

Народны ансамбль беларускай песні «На панадворку» ўдзельнічаў у гала-канцэрце фестываля. На адной сцэне са сваімі сябрамі з ансамбляў з Даўгаўпілса, Екабпілса, Рэзэкне, Вісагінаса, Дагды, Бабруйска, Мёр яны прадстаўлялі песенныя скарбы беларускай культуры, уражвалі вакальным выкананнем і артыстызмам.

— Мы вельмі задаволены магчымасцю прымаць удзел у фестывалі, — кажа кіраўнік «На панадворку» Марына Шыркевіч. — Гэта адказна і ганарова. Мы імкнуліся выступіць як мага лепш, і, здаец- ца, усё атрымалася. Таксама нас запрасілі выступіць са сваімі канцэртамі ў Літве і Эстоніі.

«Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе» пакінуў шмат станоўчых уражанняў у нашых удзельнікаў, акрамя гэтага, яны годна прадставілі раён і пазнаёмілі з яго набыткамі і спадчынай шматлікіх наведвальнікаў мерапрыемства.

■ Алена НАБЕЕВА.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago