Categories: Деньги

У «Агравідзах» свая спецыфіка. Інтэрв’ю з дырэктарам сельгаспрадпрыемства Уладзімірам Залатухам

Два комплексы з круглагадовым бязвыпасным утрыманнем жывёлы ўносіць сваю спецыфіку ў работу раслінаводчай галіны акцыянернага таварыства «Агравідзы», дзе ўся структура пасяўных плошчаў скіравана на адну мэту — атрымаць больш травяністых кармоў і зернефуражу. І, трэба сказаць, у папярэднія гады гаспадарка з гэтай задачай спраўлялася. Пры сёлетніх жа ўмовах надвор’я зрабіць гэта было праблематычна. Сваімі думкамі пра тое, як будзе зімаваць грамадскі статак, з «Браслаўскай звяздой» падзяліўся дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Залатуха.

— Уладзімір Антонавіч, калі ў вас быў яшчэ толькі адзін комплекс, у адрозненне ад усіх астатніх гаспадарак, пасля пачатку жніва на вашых палетках працягваўся сезон корманарыхтоўкі. Механізаваны атрад працаваў да марозаў. Цяпер ён задзейнічаны?

— Сапраўды, кожны год мы пачынаем касьбу ў маі і заканчваем у лістападзе. Звычайна на восень у нас заставаліся травы ва ўрочышчы «Паддзісенне», адтуль і вазілі апошнія тоны зялёнай масы. У гэтым жа годзе сітуацыя значна ўскладнілася. Буксуючы па пераўвільготненых палетках, у прамым сэнсе слова парвалі 2 КВК-800. Дык каб зусім не застацца без кормаўборачных камбайнаў, змянілі тактыку. На сенажаці выходзяць лёгкія касілкі, затым граблі. А з валкоў зялёную масу падбіраем рулонным прэс-падборшчыкам. Нашы ўмельцы аснасцілі яго спаранымі коламі. Праўда, кожны запрасаваны рулон даводзіцца вывозіць да дарогі, адкуль яго і забіраюць трактары. Ля ферм рулоны размотваем і кормім жывёлу, экано- мячы тым самым закладзены на зіму сянаж.

— Памятаю, вы неяк гаварылі, што для кармлення грамадскага статка на год патрэбна мець не менш за 4 тысячы тон збожжа. Сёлетні намалот якраз адпавядае гэтай лічбе. Значыць, з фуражом праблем не будзе?

— Чаму ж не будзе? Акрамя фуражнага, мы павінны засыпаць яшчэ і паўтары тоны насеннага зерня. Таму якраз гэтага аб’ёму нам і не хапае. Праўда, ужо вясной, пасля таго, як не паспелі засеяць яравымі ўсе адведзеныя плошчы, ужо прадбачылі недабор ураджаю. Таму з ліпеня пачалі закупляць канцэнтраты. Кожны месяц для дойнага статка завозім па 45 тон камбікорму КР-60, для цялят — па 12 тон КР-1 і столькі ж заменніка цэльнага малака. Для груп дарошчвання маладняку вырабляем уласны камбікорм з усімі неабходнымі дабаўкамі.

— Раней для комплексу па адкорме БРЖ вы закладвалі ў траншэі плюшчанае і здробненае зерне. Няўжо адмовіліся ад такой тэхналогіі?

— Ды не. Шляхам праводзімага некалькі гадоў запар эксперыменту па скормліванні плюшчанага і здробненага зерня прыйшлі да высновы, што рэцэпт прыгатавання апошняга дае значна вышэйшую аддачу. Таму сёлета кансервавалі толькі здробненае. Яго засыпалі 770 тон і выкарыстоўваем для адкормачнага пагалоўя. Нарыхтаванай масы хопіць якраз да новага ўраджаю.

— Паколькі размова зайшла пра новы ўраджай, хочацца запытаць, якім ён будзе і ці будзе наогул, бо, мяркуючы па аб’ёмах восеньскай сяўбы, недабор у будучым годзе ўжо лунае ў паветры.

— Трэба ж спадзявацца на лепшае. Сапраўды, замест запланаваных пад восеньскую сяўбу 1 200 гектараў збожжавымі паспелі заняць толькі 400 га. Яшчэ пасеялі 150 гектараў рапсу. А вось падрыхтаванае пад азімую сурэпіцу поле так і пайшло ў зіму пустым.

Зыходзячы з цяперашніх абставін, імкнёмся як мага больш тэхнікі выпраўляць на зяблевае ворыва, каб вясной закрыць яравымі збожжавымі ўсе плошчы. Не верыцца, што наступная вясна будзе такой дажджлівай, як гэты канец лета і восень, — хопіць ужо нашым хлебаробам выпрабаванняў. А пакуль ёсць надзея вясной закрыць усе восеньскія прабелы, будзем рыхтаваць тэхніку, каб мець магчымасць засеяць усе палеткі. Іншага выйсця не бачу.

Гутарыў Аляксандр АЗЕВІЧ.

admin

Recent Posts

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

4 дня ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

4 дня ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

4 дня ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

4 дня ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

4 дня ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

6 дней ago