Categories: Выставки

У Браслаўскім ЦДіМ працуе выстаўка «Калядная зорка»

У Браслаўскім ЦДіМ заззяла «Калядная зорка», а гэта значыць, што распачалася пераднавагодняя падрыхтоўка.

На святочную раённую выстаўку збіраюцца работы навучэнцаў з розных школ Браслаўшчыны і самой установы дадатковай адукацыі. Іх тэматыка — Новы год і Каляды. Трэба адзначыць, што аналагічныя выстаўкі распачалі сваю працу ва ўсіх кутках Віцебшчыны і не толькі. Па традыцыі лепшыя работы з раённых выставак ( з Браслаўшчыны ў гэтым годзе іх будзе 13) трапяць на абласную, а адтуль — на рэспубліканскую.

Сёлета «Калядная зорка» зіхаціць 72 фантазійнымі працамі. Створаны яны рукамі дзяцей рознага ўзросту. На выстаўцы ёсць арыгінальныя паштоўкі, вышываныя і маляваныя карціны, аплікацыі, самаробны камін, прыгожыя лялькі і цацкі, арыгінальныя ёлкі і шмат іншых цікавых рэчаў, зробленых у розных тэхніках.

Як зазначыла дырэктар ЦДіМ Інэса Лабэцкая, «Калядная зорка» заўсёды ўражвае фантазіяй дзяцей і іх педагогаў, арыгінальнасцю і дасканаласцю выканання творчай задумкі, і мы маем цудоўную магчымасць пазнаёміцца з работамі юных браслаўчан і ацаніць іх творчыя магчымасці.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

5 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

5 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

6 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

11 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

12 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

13 часов ago