З якім настроем браслаўчане ідуць служыць?

Падыходзіць да завяршэння восеньскі прызыў на тэрміновую службу. Многія хлопцы ўжо змянілі грамадзянскае адзенне на салдацкае. Іншыя ж яшчэ толькі атрымалі павесткі.

Як праходзіць адпраўка будучых абаронцаў, «Браслаўская звязда» пацікавілася ў начальніка групы прызы- ву на воінскую службу Уладзіміра Шымуковіча.

— Восеньскі прызыў пачаўся ў жніўні, — кажа Уладзімір Іванавіч, — і прадоўжыцца да канца лістапада. Каля 45 маладых браслаўчан стануць у воінскі строй.

Па назіранні У. Шымуковіча, большасць хлопцаў з жаданнем ідуць у армію, у некоторых у планах — прадоўжыць служыць па кантракце.

Геаграфія месц будучай службы браслаўскіх прызыўнікоў даволі шырокая. Больш за палову навабранцаў накіроўваюцца ў вучэбны цэнтр Барысава, нямала хлопцаў папоўняць сілы спецыяльных аперацый у часцях Віцебска і Мар’інай Горкі, ёсць тыя, хто адправіцца ў рады МУС, пагранічнікаў, ваеннпаветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны.

Права служыць у рэзерве прадастаўлена двум спецыялістам з вышэйшай адукацыяй. Каля 150 хлопцаў атрымаюць адтэрміноўку, 10 з іх — па стане здароўя, пяць — па сямейных абставінах і 135 — для атрымання адукацыі.

Напярэдадні важнага этапа ў жыцці прызыўнікоў звязалася з некоторымі і пацікавілася іх настроем.

Станіслаў КЕЗІК, в. Баравікі:

— Настрой баявы, і служба ў арміі мяне не палохае. Працаваў трактарыстам у СВК «Маяк Браслаўскі», таму ў ваенкамаце прапанавалі падчас службы далей павысіць сваю кваліфікацыю і атрымаць ваенна-ўліковую спецыяльнасць кранаўшчыка. Мяне гэта задавальняе, бо прафесія патрэбная. На далейшае пакуль планаў няма. Паглядзім, як пойдзе служба.

Сяргей КАЦЯЛОВІЧ, г. Браслаў:

— Паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову не пашанцавала. Таму разумеў, што трэба ісці на воінскую службу. Але расчаравання не было. Цяжкасці не палохаюць. Вось толькі маці надта непакоіцца, абяцаў ёй часта пісаць лісты. Накіроўваюць мяне ў войскі супрацьпаветранай абароны. Лічу, што армія дапаможа больш загартавацца фізічна і выхаваць дысцыпліну.

■ Алена ПЯТУШКА.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

21 час ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago